Штарнберг () — горад у Баварыі, 32 хвіліны на электрычцы S6 ад галоўнага вакзала Мюнхена, на беразе Штарнбергскага возера.

Насельніцтва каля 22000 чалавек.

У горадзе жыў доўгі час пісьменнік Густаў Майрынк, у Штарнбергу ім былі напісаныя яго раманы «Белы дамініканец» і «Анёл заходняга акна». У Штарнбергу жа Майрынк і памёр, яго белы магільны камень з адзіным надпісам «VIVO» знаходзіцца менавіта там.

Катэгорыя:Гарады Баварыі