Жы́тлінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хадакі.

Старшыня — Свібовіч Пётр АндрэевічСайт раённай адміністрацыі , кіраўнік спраў — Шымчук Наталля Леанідаўна.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жытлін. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты. 2 сакавіка 1981 года ў склад сельсавета з Яглевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Козіцкага сельсавета (аграгарадок Вулька Аброўская і вёска Козікі)Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1379 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 1988 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе