Алан Бартлет Шэпард, малодшы (; ) — амерыканскі астранаўт, контр-адмірал амерыканскіх ВМС. Першы амерыканец, які здзейсніў субарбітальны касмічны палёт. Другі касмічны палёт Шэпард выканаў у якасці камандзіра касмічнага карабля «Апалон-14», пасадачны модуль якога здзейсніў пасадку на паверхню Месяца.

Познія гады 1971 годзе Алан Шэпард быў дэлегатам Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1994 годзе сумесна з двума журналістамі ён выдаў кнігу «Moon Shot: The Inside Story of America’s Race to the Moon» («Палёт на Месяц: унутраная гісторыя амерыканскай месяцавай гонкі»). Дзіка Слейтана таксама прылічаюць да аўтараў гэтай кнігі, але ён памёр перш, чым праект быў скончаны і стаў аўтарам толькі намінальна. Цікаўна, што ў выданні кнігі 1994-га года змешчаны калаж з некалькіх фотаздымкаў, дзе выяўлены Шэпард, які б’е на Месяцы па мячы для гольфа (у рэчаіснасці гэты эпізод здымаўся толькі на тэлекамеру, і якасць гэтай здымкі значна горшы). Па кнізе быў створаны тэлевізійны міні-серыял у 1994 годзе.

Памёр 21 ліпеня 1998 года ад лейкеміі у шпіталі горада Мантэрэй. Праз пяць тыдняў сканала яго жонка Луіза Шэпард. Абодва былі крэміраваны, і іх попел быў развеяны над морам. У іх трое дочак і шасцёра ўнукаў.

Узнагароды Узнагароджаны залатымі медалямі НАСА «За выдатную службу» і «За выключныя дасягненні», Касмічным медалём пашаны Кангрэса, медалём дэ Лаво і медалём імя Лэнглі. У яго гонар названа новае крыло планетарыя у горадзе Канкорд.

Спасылкі

Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нью-Гэмпшыры Катэгорыя:Памерлі ад лейкеміі Катэгорыя:Людзі, якія пабылі на Месяцы Катэгорыя:НАСА