«Нешта» () — навукова-фантастычны фільм жахаў рэжысёра Маціса ван Хейнігена малодшага. З’яўляецца прыквелам аднайменнай карціны 1982 года. Прэм’ера фільма адбылася 13 кастрычніка 2011 года.
Сюжэт Сюжэт апавядае аб тым, як пасля выяўлення нарвежскай камандай вучоных у Антарктыдзе іншапланетнага карабля да групы даследчыкаў далучаецца аспірантка з ЗША. Вызваліўшы арганізм, знойдзены каля іншапланетнага карабля, што ўмерз у ледзяную груду, навукоўцы выракаюць сябе на страшныя наступствы. Гераіня актрысы Мэры Элізабэт Уінстэд, якая выканала ў фільме галоўную ролю, вымушана аб’яднацца з пілотам верталёта, каб выжыць і адолець іншапланетную пачвару.
У ролях Мэры Элізабэт Уінстэд — Кейт Лойд Джоэл Эдгертан — Сэм Картэр Ульрых Томсен — Доктар Сандэр Хэлворсон Адевале Акінуое-Агбаджэ — Дэрэк Джеймесон Эрык Крысціян Олсен — Адам Гудмэн Джонатан Уолкер — Колін Кім Бабс — Джульет Сціг Хенрык Хофэ Тронд Эспен Сейм Ерген Лангхеле — Ларс Ян Гунар Рэйс
Гл. таксама Нешта, фільм, 1982 Джон Вуд Кэмпбэл
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2011 года Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы жахаў Катэгорыя:Фільмы пра монстраў Катэгорыя:Фільмы пра іншапланецян Катэгорыя:Рэмейкі фільмаў жахаў Катэгорыя:Фільмы на нарвежскай мове Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марка Белтрамі