Гематыт, чырвоны жалязняк — шырока распаўсюджаны мінерал жалеза Fe2O3, адна з найгалоўных жалезных руд. У прыродзе сустракаецца некалькі марфалагічных разнавіднасцяў гематыта: жалезная слюда, чырвоная шкляная галава, жалезная ружа.

Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае пласцінчатыя, таблітчастыя крышталі, часта ліставатых і лускаватых агламератах. Колер ад жалезна-чорнага, вішнёва-чырвонага. Шчыльнасць каля 5300 кг/м³. Цвёрдасць 6—6,8 па шкале Моаса. Раствараецца ў канцэнтраванай салянай кіслаце.

Літаратура

Спасылкі Гематит в базе webmineral.com Гематит // Каталог Минералов.RU

Катэгорыя:Вокіслы і гідравокіслы (мінералы) Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Мінералы