Каралеўская бібліятэка () — нацыянальная бібліятэка Даніі (Капенгаген). Адна з найбуйнейшых бібліятэк у Скандынавіі.

Змяшчае мноства гістарычных дакументаў. Усе творы, што друкавалися ў Даніі з XVII стагоддзя, захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.

Гісторыя Бібліятэка заснавана каля 1648 каралём Фрэдэрыкам III на базе шырокай калекцыі еўрапейскіх твораў. Публічны доступ адкрыты ў 1793 годзе. У 1989 годзе фонды бібліятэкі аб’яднаны з фондамі бібліятэкі Капенгагенскага ўніверсітэта, а ў 2005 годзе з фондамі Дацкай нацыянальнай бібліятэкай прыродазнаўства і медыцыны (). З 1 студзеня 2006 года афіцыйна называецца Каралеўская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка і бібліятэка Капенгагенскага ўніверсітэта ().

Сёння бібліятэцы належаць чатыры будынкі: тры будынкі Капенгагенскага ўніверсітэта і галоўны будынак на востраве Слотсхольмен. Стары будынак на востраве Слотсхольмен пабудаваны ў 1906 годзе. Ён з’яўляецца копіяй капэлы ў рэзідэнцыі Карла Вялікага (горад Ахен). У 1999 годзе пабудаваны новы будынак, сумежны са старым, пад назвай «Чорны дыямент» (дац. Den Sorte Diamant). Назву атрымаў ад свайго вонкавага аблічча (пабудавана з чорнага мармуру і шкла). У будынку таксама размяшчаецца канцэртная зала.

Зноскі

Спасылкі Сайт бібліятэкі

Інфармацыя пра крадзеж кніг Спіс прапаўшых кніг http://www.kb.dk/engl-news/index-en1.htm Справаздача пра крадзеж (pdf)

Данія Катэгорыя:Бібліятэкі Даніі