Падзеі 18 студзеня: У зале Версальскага палаца створана Германская Імперыя. 18 сакавіка: Пачатак Парыжскай камуны. 21 сакавіка: Ота фон Бісмарк становіцца канцлерам Германскай імперыі. 27 сакавіка: У Эдынбургу адбыўся першы ў гісторыі міжнародны матч па рэгбі (паміж Англіяй і Шатландыяй). 14 красавіка: У Германіі створаны парламент — Рэйхстаг. 10 мая: Заключаны мірны дагавор паміж Францыяй і Германіяй. 28 мая: Канец Парыжскай камуны. жнівень: Заснаваны горад Каларада-Спрынгс. верасень: Італьянскія войскі ўваходзяць у Рым, з якога былі выведзены французскія войскі. 20 верасня: Папская вобласць далучана да Італіі. 29 лістапада: Увод у эксплуатацыю чыгуначнай лініі Смаленск — Орша — Мінск — Брэст.
Нарадзіліся
25 лютага: Леся Украінка, украінская пісьменніца (пам. 1.8.1913) 28 сакавіка: Вілем Менгельберг, нідэрландскі дырыжор (пам. 22.3.1951) 14 чэрвеня: Фёдар Васільевіч Токараў, савецкі канструктар стралковай зброі, Герой Сацыялістычнай Працы (пам. 7.6.1968) 2 жніўня: Джон Слоан, амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў (пам. 7.9.1951) 1 лістапада: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт (пам. 5.6.1900) 10 ліпеня: Марсель Пруст, французскі пісьменнік (пам. 18.11.1922) 27 жніўня: Тэадор Драйзер, амерыканскі пісьменнік (пам. 28.12.1945) 30 жніўня: Эрнэст Рэзерфорд, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 19.10.1937) 23 лістапада: Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст (пам. 10.11.1938) 4 снежня: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхканцлер Веймарскай рэспублікі (пам. 12.5.1925)
Памерлі
1 студзеня: Сяргей Канстанцінавіч Заранка, жывапісец-партрэтыст (нар. 6.10.1818) 18 сакавіка: Аўгустус дэ Моргэн, брытанскі матэматык і логік 11 мая: Джон Гершэль, брытанскі астраном (нар. 7.3.1792) 29 чэрвеня: Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археолаг, выдавец 20 ліпеня: Франсуа Дэльсарт, французскі спявак, вакальны педагог і тэарэтык сцэнічнага мастацтва (нар. 11.11.1811)