Монс (, , ) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).

Гісторыя Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліем Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу, — па ўзгорку ( — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.

Эканоміка Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовай, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканін, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Славутасці

У горадзе — універсітэт, музей прыгожых мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI—XVIII стагоддзяў: гатычная ратуша XV стагоддзя; гатычны сабор Святой Вальдэтруды, які быў пабудаваны ў 1450—1686 гадах і замяніў стары раманскі (у скарбніцы сабора — залатыя вырабы, кнігі, карціны, тканіны і скульптуры VII—XIX стагоддзяў); 81-метровая бефруа, збудаваная ў 1661 годзе (з’яўляецца адзінай барочнай званіцай Бельгіі, нароўні з іншымі бефруа ўключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада Cercle Archeologique de Mons  — спіс крыніц па гісторыі Монса Афіцыйны сайт сабора Св. Вальдэтруды (маецца віртуальная экскурсія)

Катэгорыя:Гарады Бельгіі Катэгорыя:Камуны правінцыі Эно