Міле́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мілейкі. Колькасць двароў — 637, колькасць жыхароў — 1311.
Старшыня — Галабурда Валянціна ІванаўнаСайт раённай адміністрацыі , кіраўнік спраў — Хоміч Наталля Аляксееўна .
Гісторыя Утвораны 1 красавіка 1968 года ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мілейкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў. 16 лютага 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бусяжскага сельсавета (вёскі Була, Бусяж, Вялікі Галік, Галынка, Грыўда, Дубітава, Рацкевічы, Харошча), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску БусяжРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1395 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,4 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1168 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе