«Грэмі» () — музычная прэмія Амерыканскай акадэміі гуказапісу, была заснавана Асацыяцыяй гуказапісвальных кампаній ЗША 14 сакавіка 1958 годаПрэмія «Грэмі». Даведка.. З’яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод у сучаснай музычнай індустрыі, якую можна параўнаць з прэміяй «Оскар» у кінематографе.

«Грэмі» прысуджаецца штогод у 108 катэгорыях па 30 музычных жанрах у выніку галасавання ўпаўнаважанымі членамі «Recording Academy» («Акадэміі гуказапісу»).

Спасылкі Афіцыйны сайт Grammy Гісторыя «Грэмі» (намінанты і лаўрэаты) на Rock On The Net