Вялі́кія Матыка́лы (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 18 км ад абласнога цэнтра, на аўтадарозе Брэст-Высокае. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Брэст-Высока-Літоўск.
Насельніцтва 84 мужчыны, 97 жанчын (1866) 59 двароў, 345 жыхароў (1876) 22 двары, 214 жыхароў (1886) 368 жыхароў (1905) 32 двары, 181 жыхар (1921) 52 двары, 154 жыхары (1940) 2213 жыхароў (1996) 714 гаспадарак, 2190 жыхароў (1997) 82 гаспадаркі, 2423 жыхары (2005)
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. З 1566 года Матыкалы — уладанне зямян Афанаса і Мацея Бекішаў у Камянецкім павеце, Берасцейскага староства, з 1597 года — пана Івана Матыкальскага. У 1672 годзе — цэнтр гміны, уласнасць Марціна Матусевіча, у 1788 годзе — кашталяна брэсцкага Юзафа Шчыта. У 1788 годзе дзейнічала паштовая станцыя паміж Брэстам і Высокім. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 1861 годзе ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Для ўстанаўлення парадку былі выкарастаны салдаты. У 1866 годзе маёнткам валодаў Уладкоў. У 1867 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1869 годзе на сродкі ўрада і жыхароў вёскі была пабудавана царква. У 1876 годзе сяло. У 1886 годзе была валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма; у маёнтку Матыкалы працавалі цагельны завод, ветраны млын.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, цэнтр Матыкальскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Матыкальскага сельсавета.
Інфраструктура Цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні» Сярэдняя і музычная школы. Кафэ. Аптэка. Амбулаторыя. Дом культуры. Бібліятэка. Аддзяленне сувязі.
Памятныя мясціны Свята-Дабравешчанская царква Помнік жыхарам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны (2015) Дмитрий Пай: «В Больших Мотыкалах открыт памятник жителям, погибшим во время Великой Отечественной войны» // Вечерний Брест. 2015. 9 мая. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Аляксандр Мікалаевіч Біч — беларускі дзяржаўны дзеяч
Літаратура , С.388
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна