Крагле́вічы (, ) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Целяханскага сельсавета. Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад Івацэвічаў, на аўтадарозе Р6 Івацэвічы—Лагішын.

Гісторыя Упершыню паселішча згадваецца ў 1555 годзе ў «Пісцовай кнізе Пінскага і Клецкага княстваў»Паводле звестак на памятным камені ў вёсцы.. Паводле іншых пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяленне ў Пінскім павеце Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. З 1566 года ў Берасцейскім ваяводстве. Згадваецца пад 1599 годам пры апісанні граніц Вядскай пушчы. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.

У 1876 годзе вёска ў Целяханскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, уласнасць Пуслоўскіх. Паводле перапісу 1897 года — вёска, у якой было 85 двароў, 535 жыхароў, хлебазапасны магазін; і фальварак, уладанне Франца Пуслоўскага. У 1909 годзе ў вёсцы было 99 двароў, 763 жыхары, у маёнтку — 1 двор, 9 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 годзе вёска і фальварак разам налічвалі 61 будынак. Уваходзілі ў склад Целяханскай гміны. З 1939 года ў БССР.

З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Краглевіцкага сельсавета Целяханскага раёна Пінскай вобласці. У вёсцы была адкрыта пачатковая школа. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 па 11 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. Вызвалена воінамі 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі і партызанамі брыгады імя Куйбышава. У 1965 годзе ў гонар вызваліцеляў пастаўлены абеліск. У вайну загінулі 23 жыхары вёсак Краглевічы і Гнілішча. У 1951—1952 гадах у вёсцы быў створаны калгас імя Леніна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. У 1954 годзе працавала хата-чытальня. З 1959 года ў Івацэвіцкім раёне. У 1980 годзе ў калгасе «Расія».

Адміністрацыйная прыналежнасць: У 1940—1954 гадах цэнтр Краглевіцкага сельсавета. У 1954—1956 гадах у складзе Целяханскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.. У 1956—2013 гадах у складзе Целяханскага пассавета. З 2013 года ў складзе Целяханскага сельсавета.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1876 — 150 рэвізскіх душ; 1897 — 535 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 763 жыхары ў вёсцы і 9 у маёнтку; 1924 — 324 жыхары; 1940 — 839 жыхароў; 1959 — 566 жыхароў; 1970 — 566 жыхароў; 1979 — 509 жыхароў; 1997 — 289 жыхароў. XXI стагоддзе: 2002 — 292 жыхары; 2005 — 264 жыхары.

Планіроўка Планіровачна складаецца з дзвюх амаль прамалінейных вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі, забудаваных двухбакова, шчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі.

Славутасці Памятны камень у гонар першай пісьмовай згадкі вёскі (1555).

Абеліск на ўшанаванне памяці воінаў-вызваліцеляў (1965). Страчаная спадчына Могілкавая капліца

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Івацэвіцкага раёна