«Дах» (DACH) — міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва.
У 2001 годзе ў берлінскім кунстхаўсе «Тахелес» адбылася выстаўка беларускага мастацтва пад назвай «Дах». Куратарамі выстаўкі былі Алесь Тарановіч («Эротыч») і Ігар Ермакоў. З 2003 года «Дах» паступова набывае рысы фестывалю. Пракуратарства бяруць на сябе мастакі Зміцер Юркевіч («Мітрыч») і Алесь Родзін («Дзю»).
У верасні 2011 года ў «Тахелесе» адбыўся «Астра-Дах-15 „Колы вызнання“», які сабраў больш за 50 музыкантаў, мастакоў шырокага профілю з Беларусі, Германіі, Украіны, Мексікі.
У 2013 годзе ўнутры куратарскай групы была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.
Пералік фестываляў Дах-І — 2001 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-II — 2002 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-III — 2003 г. галерэя «ОНІК» музей кіно, Мінск Дах-IV — 2004 г. «Другое пранікненне ў Тахелес», Палац Мастацтва, Мінск Дах-V — 2005 г. арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-VI — 2007 г. «Чорныя вершнікі», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-VII — 2007 г. «Калі-Юга», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-VIII — 2008 г., Выстаўка мастакоў Тахелеса, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск Дах-IX — 2009 г. «Ахвяры Мастацтва», Палац Мастацтва, Мінск Дах-Х − 2010 г., «Карані або Здабыткі Рэспублікі», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-ЖАХ-ХІ — 2010 г., «Цёмныя Таямніцы Мозга», Палац Мастацтва, Мінск Дах-ХII − 2011 г., прысвечаны памяці Чэслава Немана, Палац мастацтва, Мінск Дах-ХIII − 2010 г., «Вечны вандроўнік і яго сябры» (прысвечаны памяці Язэпа Драздовіча), арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-ХІV — 2011 г., «Дах падтрымлівае Тахелес», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Астра-Дах-ХV — 2011 г., «Колы вызнання», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-ХVІ — 2011—2012 — «Ахвяры банка», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-ХVII — 2012 г., «Бела-чорна-белы», арт-сядзіба Тахелес,Берлін Дах-ХVIII — 2012 г., «Вайна», арт-сядзіба Тахелес, Берлін Дах-ХІХ — 2012 г., «Тахелес Біенале», клуб КУБ, Берлін Дах-Крах-ХХ — 2013 г., «Пад канец Канца», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск «Рэха-ДАХу» − 2013 г., Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны Дах-ХХІ — 2013 г. «Тадэвуш Рэйтэн. Імя, выкрасленае з гісторыі», в. Грушаўка Дах-ХХІІ — 2014 г. У межах арт-праэкту Ахвяры Мастацтва вечарына памяці нашага земляка ЧЭСЛАВА НЯМОНА г. Мінск Дах-ХХІІІ — 2014 «Забытым героям мінулых гадоў» (прысв. Тадэвушу Рэйтану, Самойлу Корсаку і Станіславу Мінькоўскаму-Багушэвічу) г. Мінск Дах-XXIV — 2014 (Рэха-ДАХу-ІІ) (прысвячаецца берлінскаму кунстхаўзу «ТАХЕЛЕС» і вялікаліцьвіну ТАДЭВУШУ РЭЙТАНУ) г. Пружаны Дах—XXV − 2014 «Вяртаньне» (прысв. Тадэвушу Рэйтану, пісьменнікам Станіславу і Ганне Рэйтанам) в. Грушаўка ДАХ-XXVІ − 2014—2015 шэраг мерапрыемстваў, выстаўка «Тадэвуш RE:turn» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі), прэзентацыя альманаха «Тэксты» (Палац Мастацтва) і інш. РЭХА-ДАХУ-ІІІ «Вольныя духам Вялікалітвы сыны»−2015, Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны ДАХ-XXVIII «РЭЙТАН» − 2015, Палац Мастацтва, г. Мінск ДАХ-XXІХ «Адраджэнне» − 2015, в. Грушаўка РЭХА-ДАХУ IV − 2016. Музей сядзіба «Пружанскі палацык», г. Пружаны ДАХ-ХХХІ-«РЭЙТАН» − 2016, жнівень, в. Грушаўка ДАХ-ХХХ-«РАЗВІТАННЕ З ТАХЕЛЕСАМ» − 2016, верасень-кастрычнік, адкрытая прастора ВЕРХ, Палац Мастацтва, г. Мінск
Акцыі па-за межамі Даха 2009 — Вечарына памяці нашага славутага земляка, музыкі Чэслава Немана, Палац Мастацтва, Мінск 2010 — Вечарына памяці музыкі Чэслава Немана, Палац Мастацтва, Мінск 2010 — «У каранёў Сусветнага Дрэва», вечарына памяці мастакоў Мікалоюса Чурлёніса і Язэпа Драздовіча. 2010 — «Смерць Камісара», вечарына памяці мастака Пятрова-Водкіна, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
Спасылкі http://dach-n.by/ — старонка фестывалю http://www.facebook.com/groups/374511820986/ znyata.com — Фестываль Дах-Жах-11 «Цёмныя Таямніцы Мозга» («Mageia cerebrum» 06.07.10) Фестываль Дах-XI запрашае фатографаў. Таццяна Федарэнка, 01.03.2010
http://reyten.blogspot.de/ Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана
Катэгорыя:Фестывалі Германіі Катэгорыя:Фестывалі Беларусі