Падзеі 1 лютага: Амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан скончыў стварэнне першай у свеце кінастудыі. 9 лютага: На сцэне кабарэ Мулен Руж у Парыжы паказаны першы стрыптыз. 23 лютага: Рудольф Дызель у Берліне атрымлівае патэнт на «Метад і апарат для пераўтварэння высокай тэмпературы ў работу». 31 ліпеня: У Дубліне створана Гэльская ліга. 14 жніўня: У Парыжы выдадзена першае ў свеце пасведчанне кіроўцы аўтамабіля. 15 жніўня: Адкрыццё Траццякоўскай галерэі у Маскве. 19 верасня: Новая Зеландыя першай дала выбарчае права жанчынам на нацыянальных выбарах.

Нарадзіліся 12 студзеня: Альфрэд Розенберг, дзеяч гітлераўскага Рэйху 13 студзеня: Хаім Суцін, французскі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання (пам. 9.8.1943) 12 лютага: Амар Брэдлі, амерыканскі ваенаначальнік 18 лютага: Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік і навукоўца 15 сакавіка: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік 6 красавіка: Язэп Гаўрылік, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, настаўнік 12 красавіка: Вітаўт Путна, савецкі военачальнік (пам. 12.06.1937) 17 жніўня: Мэй Уэст, амерыканская актрыса 14 кастрычніка: Ліліян Гіш, амерыканская актрыса 3 лістапада: Эдуард Адальберт Дойзі, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1943)

Памерлі 4 красавіка: Альфонс Дэкандоль, швейцарскі батанік (нар. 27.10.1806) 6 ліпеня: Гі дэ Мапасан, французскі пісьменнік (нар. 5.8.1850) 16 жніўня: Жан Мартэн Шарко, французскі псіхіятр (нар. 29.11.1825) 8 верасня: Мішэль Ленц, люксембургскі паэт (нар. 21.5.1820) 18 кастрычніка: Шарль Франсуа Гуно, французскі кампазітар (нар. 17.6.1818) 1 лістапада: Ян Матэйка, польскі мастак (нар. 24.6.1838) 4 снежня: Джон Тындаль, брытанскі фізік і хімік (нар. 2.8.1820)