Жазі Бартэль (; , , Люксембург — , ) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата.

Біяграфія

Нарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гадах Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзясятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і станам на 2024 год застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам.

Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медалёў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні.

У 1962—1972 гадах Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю, а ў 1973—1977 гадах — Алімпійскі камітэт Люксембурга.

У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболе.

Цікавыя факты

Да Бартэля ўраджэнец Люксембурга ўжо перамагаў на Алімпіядзе — Мішэль Тэата выйграў марафон у 1900 годзе, але ён выступаў за Францыю.

Катэгорыя:Спартсмены Люксембурга Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года Катэгорыя:Адзіныя алімпійскія чэмпіёны ад сваёй краіны