Лазані́ца звычайная (Lysimachia vulgaris) — від Кветкавых раслін роду . Раней гэты род уваходзіў у сямейства , аднак у Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана, цяпер гэты род ставіцца да сямейства .

Назва

Беларускамоўныя назвы: лазаніца звычайная, лазаніцаЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924., вярбішнік, жаўточнік, жывотнік, кішок, чароп Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927., мятнушка, ударнікШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны — Мінск, 1929.

Апісанне thumb|250px|left| thumb|250px|left|Кветка

Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішча паўзучае, з доўгімі падземнымі парасткамі. Сцябло простае або разгалінаванае, 150—200 см вышынёй, прамастаячае. Лісце супраціўнае, на кароткіх чаранках, ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, з суцэльным краем, па 3—4 у кольцах. Кветкі абодваполыя, у густых пірамідальна-мяцёлкавых суквеццях. Плод — каробачка. Квітнее ў чэрвені — ліпені.

Распаўсюджванне Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Расце на вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на балотах, па берагах рэк і азёр.

Нарыхтоўка і захоўванне Выкарыстоўваюць траву, сабраную падчас цвіцення расліны. Сушаць, разаслаў тонкім пластом на адкрытым паветры ў цені або на гарышчы. Захоўваюць у папяровых мяшках.

Хімічны склад

Лазанiца звычайная змяшчае дубільныя рэчывы, сапаніны, аскарбінавую кіслату (у лісці — да 1150 мг%, у кветках — да 880 мг%).

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне

Настой травы лазанiцы звычайнай мае бактэрыцыдныя, звязальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. Галенавыя прэпараты лазанiцу звычайную ўжываюць як звязальны сродак пры паносах, гастрыце, розных крывацёках, жаўтусе, сутаргах, агульнай слабасці і цынзе, таксама як сродак, якое паскарае гаенне ран.

Водныя выцяжкі з расліны, у залежнасці ад пратраў, даюць жоўтую, зялёную, карычневую і чорную фарбы. Меданос.

Літаратура  — С. 125. В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983.

Спасылкі

Lysimachia vulgaris L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Першакветныя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе