Падзеі
31 студзеня: У выніку землетрасення быў разбураны амаль увесь горад Шэмаха. 6 сакавіка: Заснаваны футбольны клуб «Рэал Мадрыд». 19 красавіка: Землетрасенне сілай 7,5 балаў у Гватэмале, загінула каля 2 тыс. чалавек. 20 мая: Абвешчана незалежнасць Кубы ад ЗША. 30 верасня: Запатэнтаваны штучны шоўк (віскоза).
Нарадзіліся 15 студзеня: Сауд ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 2-і кароль Саудаўскай Аравіі 2 лютага: Станіслаў Грынкевіч, беларускі лекар, публіцыст і палітычны дзеяч 13 лютага: Сымон Хурсік, беларускі пісьменнік 14 лютага: Рубен Аванесаў, рускі мовазнавец, адзін з аўтараў даследаванняў па гісторыі беларускай мовы 16 лютага: Рыгор Мурашка, беларускі пісьменнік 28 лютага: Павел Гаўрыленка, беларускі жывапісец 28 лютага: Сымон Куніцкі, беларускі крытык і літаратуразнаўца 30 красавіка: Тэадор Уільям Шульц, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979) 3 мая: Альфрэд Кастлер, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 16 чэрвеня: Барбара Мак-Клінтак, амерыканскі навуковец 10 ліпеня: Нікалас Гіллен, кубінскі паэт 2 жніўня: Кірыл VI Александрыйскі, 116-ы Патрыярх Копцкай праваслаўная царквы 10 жніўня: Норма Шырэр, амерыканская актрыса 12 лістапада: Уладзімір Валянцінавіч Варанкін, савецкі гісторык, эсперантолаг, эспернтамоўны пісьменнік 24 лістапада: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык
Памерлі 15 красавіка: Эмэ Жуль Далу, французскі скульптар 5 мая: Фрэнсіс Брэт Гарт, амерыканскі пісьменнік 22 снежня: Рыхард Крафт-Эбінг, нямецкі псіхіятр