Казахская Вікіпедыя (каз. Қазақ Уикипедиясы ці Каз. Қазақша Уикипедия) — раздзел Вікіпедыі на казахскай мове.

Моўны профіль адкрыўся 3 чэрвеня 2002 г. Асаблівасць гэтага раздзела Вікіпедыі ў тым, што ён пішацца на трох розных алфавітах: кірыліца (Казахстан, Расія і Узбекістан), лацінкай (Турцыя) і арабскім пісьмом (Кітай і Іран). Яе досвед выкарыстоўваюць іншыя Вікіпедыі, якія пішуцца з выкарыстаннем розных алфавітаў. На казахскі профіль найбольшы ўплыў аказвае руская і англійская Вікіпедыі - з іх перакладаюць артыкулы, пераносяць шаблоны.

Гісторыя 2007 год — 1000 артыкулаў сакавіка 2008 г. — 2000 артыкулаў. сакавіка 2009 г. — 3000 артыкулаў. студзень 2010 г. — 6000 артыкулаў. 17 студзеня 2010 г. — 7000 артыкулаў. 10 сакавіка 2011 г. — 8000 артыкулаў. 5 красавіка 2011 г. — 9000 артыкулаў. 8 красавіка 2011 г. — 16 000 артыкулаў. 16 красавіка 2011 — 20 000 артыкулаў. 15 чэрвеня 2011 — 25 000 артыкулаў. 18 чэрвеня 2011 — 30 000 артыкулаў. 22 чэрвеня 2011 г. — 35 000 артыкулаў. 29 чэрвеня 2011 г. — 40 000 артыкулаў. 3 ліпеня 2011 г. — 45 000 артыкулаў. 9 ліпеня 2011 г. — 50 000 артыкулаў. 12 ліпеня 2011 г. — казахскі раздзел увайшоў у лік 50-ці самых буйных падзелаў Вікіпедыі, абышоўшы радзел на мове тагалог і заняўшы месца пад лацінскім раздзелам. 20 ліпеня 2011 г. — 60 000 артыкулаў. 23 жніўня 2011 г. — 75 000 артыкулаў. 26 кастрычніка 2011 г. — 100 000 артыкулаў. 29 лістапада 2012 г. — 200 000 артыкулаў.

Спасылкі

http://www.aikyn.kz/index.php?option=com_content&task=view&id=1531 Қазақша Уикипедияны бірігіп дамытайық

Катэгорыя:Раздзелы Вікіпедыі