Генры Джэйнс Фонда (; 16 мая 1905 — 12 жніўня 1982) — амерыканскі акцёр тэатра і кіно, лаўрэат прэміі «Оскар», бацька акцёраў Пітэра і Джэйн Фонда.
Фонда стаў вядомы як акцёр Брадвея. Яго дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар’ера рэзка пайшла ў гару пасля атрымання намінацыі на прэмію Оскар у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага рамана Джона Стэйнбека аб фермерскай сям’і з Аклахомы, якая ў часы Вялікай Дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцця пераязджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.
Усе шэсць дзесяцігоддзяў у Галівудзе Генры Фонда падтрымліваў свой вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі класікай Галівуда: «Выпадак у Окс-Боў», «Містэр Робертс», «Дванаццаць угневаных мужчын». Пазней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысёра Серджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камедыях як «Тваё, маё і наша» з Люсіль Бол.
Фільмаграфія 1940 — Гронкі гневу 1957 — 12 угневаных мужчын
Зноскі
Спасылкі
Генры Фонду на сайце Internet Broadway Database Meredy’s Henry Fonda Trivia Fonda family tree Classic Movies (1939—1969): Henry Fonda Генры Фонду на сайце Turner Classic Movies
Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Акцёры вестэрнаў Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Пчаляры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля