thumb|Федэральныя землі Аўстрыі Згодна з канстытуцыяй, Аўстрыя з'яўляецца федэратыўнай рэспублікай і складаецца з 9 зямель (, адз. л. ). Сцяг ГербЗямля Месцы ўБундэс­рацеПлошча(км²)Насель­ніцтвачал.на км² Сталіца www 80px 50px 1 БургенландBurgenland 3 3 965 <small>(7)<small> 297 583 <small>(9)<small> 75 <small>(7)<small> АйзенштатEisenstadt 80px 50px 2 КарынтыяKärnten 4 9 537 <small>(5)<small> 564 513 <small>(6)<small> 59 <small>(9)<small> КлагенфуртKlagenfurt am Wörthersee 80px 50px 3 Ніжняя АўстрыяNiederösterreich 12 19 180 <small>(1)<small> 1 698 796 <small>(2)<small> 89 <small>(4)<small> Санкт-ПёльтэнSankt Pölten 80px 50px 4 Верхняя АўстрыяOberösterreich 10 11 983 <small>(4)<small> 1 505 140 <small>(3)<small> 126 <small>(3)<small> ЛінцLinz 80px 50px 5 ЗальцбургSalzburg 4 7 155 <small>(6)<small> 560 710 <small>(7)<small> 78 <small>(5)<small> ЗальцбургSalzburg 80px 50px 6 ШтырыяSteiermark 9 16 399 <small>(2)<small> 1 252 922 <small>(4)<small> 76 <small>(6)<small> ГрацGraz 80px 50px 7 ЦірольTirol 5 12 648 <small>(3)<small> 764 102 <small>(5)<small> 60 <small>(8)<small> ІнсбрукInnsbruck 80px 50px 8 ФорарльбергVorarlberg 3 2 602 <small>(8)<small> 401 674 <small>(8)<small> 154 <small>(2)<small> БрэгенцBregenz 80px 50px 9 ВенаWien 11 415 <small>(9)<small> 1 931 593 <small>(1)<small> 4 654 <small>(1)<small> ВенаWien 60px AT Аўстрыйская РэспублікаRepublik Österreich 61 83 883 <small>(112)<small> 8 978 929 <small>(93)<small> 107 ВенаWien

Органы ўлады федэральных зямель Кожная федэральная зямля мае ўласны выбарны заканадаўчы орган — ландтаг (), урад () і губернатара (). Выбары праводзяцца раз у пяць гадоў (у Верхняй Аўстрыі — раз у шэсць гадоў). Губернатар абіраецца ландтагам.

Федэральныя землі маюць параўнальна невялікія заканадаўчя паўнамоцтвы. Гэта ў асноўным абумоўлена гістарычнымі прычынамі, бо ў перыяд імперыі цэнтральная ўлада была ў асноўным сканцэнтравана ў сталіцы — Вене.

Насельніцтва зямель Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя, Вена і Бургенланд размешчаны ў даліне Дуная, і таму амаль уся іх тэрыторыя прыдатная для земляробства. Астатнія ж пяць зямель займаюць усходнія перадгор'і Альпаў і малапрыдатныя як для сельскай гаспадаркі, так і для цяжкай прамысловасці. Таму насельніцтва на тэрыторыі, займаемай сучаснай Аўстрыяй, з дагістарычных часоў пражывала ў месцах, дзе сёння размешчаны гэтыя чатыры зямлі. Самы густанаселены рэгіён — Вена. Прыгарады Вены размешчаны ў Ніжняй Аўстрыі. Нягледзячы на гэта, шчыльнасць насельніцтва ў гэтай зямлі невысокая, бо вялікія плошчы занятыя пад сельскую гаспадарку. Найменшая шчыльнасць насельніцтва — у высакагорным Ціролі, геаграфічна ізаляванай Карынтыяй і аграрным Бургенландам.

Гістарычнае развіццё Рэспубліка Аўстрыя была створана пасля Першай сусветнай вайны на руінах шматнацыянальнай Аўстра-Венгерскай імперыі з 9 нямецкамоўных земляў, якія атрымалі сваё тэрытарыяльнае афармленне яшчэ ў Сярэднія стагоддзі, адасобіўшыся ад нямецкіх княстваў.

Зальцбург да 1803 года быў незалежным княствам пад кіраваннем Зальцбургцкага архібіскупа ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Верхняя і Ніжняя Аўстрыя ў мінулым уяўлялі сабой дзве паўсамастойныя часткі Аўстрыйскага эрцгерцагства — княства, якое з'яўлялася гістарычным сэрцам Аўстра-Венгерскай імперыі і якому пасля Першай сусветнай вайны прыйшлося развітацца са значнымі тэрыторыямі ў карысць Чэхаславакіі.

Гістарычны папярэднік Карынтыі — герцагства Карынтыя; Штырыі — герцагства Штырыя, Ціролі — графства Ціроль; частка тэрыторыі гэтых гістарычных правінцый пры правядзенні межаў дзяржавы Аўстрыя была перададзена суседзям — Італіі і Югаславіі.