Internet Movie Database (IMDb, ) — найбуйнейшая ў свеце база даных і вэб-сайт пра кінематограф. База даных у значнай ступені запаўняецца добраахвотнікамі, што ў некаторай ступені падобна з вікі-канцэпцыяй. У базе сабрана інфармацыя (па стане на канец верасня 2010 года) пра 1,7 млн кінастужак, тэлесерыялаў і асобных іх серый, а таксама пра 3,8 млн асоб, звязаных з кіно, — акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш.Статыстыка IMDb
C 1998 года базай даных IMDb валодае кампанія «Amazon.com». Амаль уся інфармацыя IMDb знаходзіцца ў свабодным доступе, сайт IMDb.com функцыянуе на аснове свабоднага праграмнага забеспячэння (Apache, Perl і г. д.).
Галасаванні Папулярнай магчымасцю IMDb з'яўляецца анлайн-галасаванне. Любы зарэгістраваны наведвальнік сайта можа галасаваць за фільмы, выстаўляючы ім рэйтынг: ад 1 да 10 балаў. Такім чынам на IMDb складзены спіс 250 лепшых фільмаў усіх часоў на думку наведвальнікаў, а таксама 100 найгоршых фільмаў. Ёсць асобныя рэйтынгі фільмаў па жанрах, па дзесяцігоддзях і інш.
Гл. таксама Internet Broadway Database (IBDb) Korean Movie Database (KMDb) Danish Film Database (DFDb) Swedish Film Database (SFDb) Adult Film Database (AFDb) AllMovie Elonet Lortel Archives Box Office Mojo Rotten Tomatoes
Спасылкі Сайт Internet Movie Database (IMDb) Гісторыя IMDb Частыя пытанні пра IMDb
Катэгорыя:Базы даных фільмаў у Інтэрнэце Катэгорыя:Кінасайты Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Сайты ЗША