__NOTOC__

25 чэрвеня — сто семдзесят шосты (сто семдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 841: У бітве пры Фантэнэ Карл Лысы і Людовік II Нямецкі перамаглі свайго брата Лотара I. 1447: Казімір IV Ягелончык ‎каранаваны ў Варшаве. 1652: Мястэчка Жыровічы атрымала магдэбургскае права. 1792: Магнаты Рэчы Паспалітай абвсцілі ў Вільні Генеральную канфедэрацыю, якая запрасіла расійскую імператрыцу Кацярыну II дапамагчы ў звяржэнні Канстытуцыі. 1919: Армія А. Дзянікіна ўзяла Харкаў. 1925: У Сейме Польшчы пасля расколу Беларускага пасольскага клуба заснаваны пасольскі клуб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада. 1941: Фінляндыя ўступіла ў вайну на баку нацысцкай Германіі. 1946: Пачатак дзейнасці Сусветнага банку. 1950: Пачалася Карэйская вайна. 1953: У Маскве арыштаваны Лаўрэнцій Берыя. 1975: Мазамбік атрымаў незалежнасць ад Партугаліі. 1991: Славенія і Харватыя абвясцілі незалежнасць ад Югаславіі. 1992: У Беластоку афіцыйна зарэгістравана Праграмная рада тыднёвіка «Ніва» — выдавец тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». 2016: Адбыўся першы запуск з касмадрома Вэньчан на кітайскім востраве Хайнань.

Нарадзіліся

1852: Антоніа Гаўдзі, іспанскі архітэктар (пам. 1926) 1864: Вальтэр Герман Нернст, нямецкі хімік 1903: Джордж Оруэл, англійскі пісьменнік 1905: Пятрусь Броўка, беларускі паэт (пам. 24.3.1980) 1924: Сідні Люмет, амерыканскі кінарэжысёр 1932: Часлаў Кудаба, беларускі і літоўскі географ-краязнавец, эколаг (пам. 19.2.1993) 1933: Алвару Сіза Віейра, партугальскі архітэктар 1941: Дэні Аркан, французскі кінарэжысёр 1942: Мішэль Трамбле, канадскі пісьменнік 1975: Міхась Башура, беларускі пісьменнік 1976: Маўрэн Хіга Магі, бразільская лёгкаатлетка

Памерлі

635: Гаоцзу, дынастыя Тан, кітайскі імператар 1671: Джавані Батыста Рычолі, італьянскі астраном 1842: Жан Шарль Леанар Сімонд дэ Сісмандзі, швейцарскі эканаміст 1912: Лоўрэнс Альма-Тадэма, брытанскі мастак, адзін з найбольш вядомых і высокааплатных мастакоў віктарыянскай эпохі 1966: Іосіф Бельскі, савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны (нар. 21.9.1903) 1997: Жак-Іў Кусто, французскі акіянограф (нар. 11.6.1910) 2009: Майкл Джэксан, амерыканскі спявак, танцор і аўтар песень (нар. 29.8.1958) 2011: Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт 2022: Эрнест Ялугін, беларускі празаік і публіцыст (нар. 1936) 2023: Джон Гудэнаф, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі

Святкуюць Мазамбік: Дзень незалежнасці Славенія: Дзень дзяржаўнасці Філіпіны: Дзень пасадкі дрэў Харватыя: Дзень незалежнасці Вірджынія, ЗША: Дзень штата

625