Грамадзянская платформа () — буйнейшая палітычная партыя ў сучаснай Польшчы.
Партыя была створана ў 2001 годзе на базе Выбарнай акцыі Салідарнасці і Саюза свабоды. Партыя прытрымліваецца памяркоўна-ліберальнай накіраванасці і арыентавана выразна праеўрапейскі. У 2001-07 знаходзілася ў апазіцыі — спачатку да Саюза дэмакратычных левых сіл, а пасля — да Закона і справядлівасці. У 2007 годзе партыя ўтварыла кіруючую кааліцыю з Польскай народнай партыяй, а 16 лістапада 2007 года лідар ГП Дональд Туск стаў прэм’ер-міністрам краіны.
Вынікі партыі на выбарах Парламенцкія выбары 2001 — 12,68 %, 65 дэпутатаў Сейма і 2 сенатара 2005 — 24,14 %, 133 і 34 2007 — 41,51 %, 209 і 60 2011 — 39,19 %, 206 месцаў у Сейме і 63 у Сенаце Прэзідэнцкія выбары 2005 — Дональд Туск прайграў у другім туры (45,96 %) 2010 — Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры (53,01 %)
Спасылкі
Катэгорыя:Ліберальна-кансерватыўныя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі Польшчы Катэгорыя:Хрысціянска-дэмакратычныя партыі