Траецкая вежа (раней — Багаяўленская, Рызапалажэнская, Знаменская, Карэтная) — самая высокая вежа Маскоўскага Крамля. Знаходзіцца пасярэдзіне паўночна-заходняй сцяны.
Апісанне Вышыня вежы ў цяперашні час разам з зоркай — 80 м.
Да брамы Траецкай вежы вядзе Траецкі мост. Вароты вежы служаць галоўным уваходам для наведвальнікаў Крамля.
У Траецкай вежы размяшчаецца Прэзідэнцкі аркестр Расіі.
Гісторыя Пабудавана ў 1495—1499 гг. італьянскім архітэктарам Алевізам Фразіным Міланцам ().
Першапачатковая назва вежы — Багаяўленская, затым Рызапалажэнская, Знаменская (у гонар размешчаных на тэрыторыі Крамля сабораў) і Карэтная (у гонар карэтнага двара). Сваю цяперашнюю назву атрымала У 1658 годзе ўказам цара Аляксея Міхайлавіча у гонар падворка Тройцы-Сергіева манастыра, які знаходзіўся не далёка.
У двухпавярховай аснове вежы ў XVI—XVII стагоддзях размяшчалася турма.
З 1585 па 1812 гады на вежы знаходзіўся гадзіннік. У 2015 годзе была праведзена чарговая рэканструкцыя вежы, тады з’явіўся новы гадзіннік.
Троицкая башня Московского Кремля
Катэгорыя:Маскоўскі Крэмль