Сучасны сцяг Аргенціны стаў дзяржаўным у 1812 годзе.
Эскіз сцяга быў прапанаваны Мануэлем Бельграна. Ён складаўся з трох роўных па шырыні гарызантальных палос — крайнія пафарбаваны ў светла-блакітны, цэнтральная — у белы колер. У 1818 годзе ў цэнтры сцяга было змешчана жоўтае «майскае сонца» (), якое сімвалізуе інкскага бога сонца і названае так у гонар Майскай рэвалюцыі.
Поўная версія сцяга, якая ўключае выяву сонца, называецца «афіцыйным цырыманіяльным сцягам» (), сцяг без сонца — «святочным сцягам» (). Афіцыйная версія сцяга заўсёды павінна падымацца вышэй за святочную.
Ва ўсіх іншых адносінах абодва варыянты нацыянальнага сцяга лічацца паўнапраўнымі.
Інтэрпрэтацыя значэння Згодна з найбольш распаўсюджанай інтэрпрэтацыяй значэння сцяга, ён увасабляе неба, аблокі і сонца. Тым не менш, існуе некалькі народных паданняў, якія тлумачаць значэнне колераў сцяга па-іншаму. Паводле аднаго з іх, блакітны колер сімвалізуе раку Ла-Плата (Río de la Plata — літаральна «Рака срэбра»), а белы — срэбра (назва «Аргенціна» паходзіць ад лацінскай назвы срэбра, ). Ёсць таксама меркаванне, што расфарбоўка сцяга заснавана на традыцыйных колерах Бурбонаў. Паводле яшчэ аднаго варыянта, блакітны і белы — колеры адзення Панны Марыі.
Штогод 20 чэрвеня ў Аргенціне адзначаецца Дзень сцяга.
Аргенціна Катэгорыя:Сцягі 1818 года Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Аргенціны