Падзеі
29 студзеня: У Мінску створаны Інстытут беларускай культуры, пазней рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук. 2 лютага: Упершыню цалкам апублікаваны раман Джэймса Джойса «Уліс». 12 лютага: Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта дасягнула самага паўднёвага пункту. 20 лютага: Сейм Сярэдняй Літвы прыняў рашэнне пра далучэнне яе да Польшчы. 28 лютага: Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Егіпта. 12 сакавіка: Грузія, Арменія і Азербайджан ўтварылі Закаўказскую Сацыялістычную Федэратыўную Савецкую Рэспубліку. 3 красавіка: Генеральным сакратаром ЦК РКП(б) зацверджаны Іосіф Сталін. 4 красавіка: Закладзены першы камень статуі Хрыста Збавіцеля побач Рыа-дэ-Жанейра. 20 красавіка: У Парыжы на стадыёне «Першынг» адкрыліся першыя сусветныя жаночыя гульні. 3 мая: Старшыня ўрада БНР В. Ластоўскі і міністр замежных спраў уручылі старшыні Генуэзскай канферэнцыі ноту, у якой прызналі права Літоўскай Рэспублікі на Вільню. 23 ліпеня: У кафедральным праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Менску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію. 27 ліпеня: У Бруселі заснаваны Міжнародны геаграфічны саюз. 13 верасня: У Лівійскай пустыні зарэгістраваны тэмпературны рэкорд (+57.7 °C у ценю). 16 верасня: Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта вярнулася ў Англію. 11 кастрычніка: Замест Рады міністраў утворана Дзяржаўная калегія БНР на чале з П. Крачэўскім. 18 кастрычніка: Заснавана брытанская карпарацыя BBC. 3 снежня: Адкрыта Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія ў Латвіі. 30 снежня: Утвораны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Нарадзіліся 12 лютага: Васіль Палійчук, беларускі скульптар 18 лютага: Міхаіл Савіцкі, беларускі мастак-жывапісец, народны мастак СССР і Беларусі 20 лютага: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст 22 лютага: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў 28 лютага: Юрый Міхайлавіч Лотман, савецкі літаратуразнавец 30 сакавіка: Герман Галынін, рускі кампазітар 29 мая: Яніс Ксенакіс, французскі кампазітар 10 чэрвеня: Джудзі Гарленд, амерыканская актрыса 28 ліпеня: Жак Пікар, французскі акіянолаг 13 верасня: Іма Сумак, перуанская спявачка 17 верасня: Уладзімір Калеснік, беларускі літаратуразнавец і крытык 17 лістапада: Стэнлі Коэн, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1986) 24 снежня: Ава Гарднер, амерыканская актрыса
Памерлі 5 студзеня: Эрнэст Генры Шэклтан, англа-ірландскі даследчык Антарктыкі (нар. 15.2.1874). 18 мая: Шарль Лаверан, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1907 (нар. 18.6.1845). 12 ліпеня: Джон Морсбі, брытанскі контр-адмірал, даследчык (нар. 15.3.1830).