Робін Уільямс (;  — ) — амерыканскі і , лаўрэат прэміі «Залаты глобус» і «Оскар» у 1998 годзе.

Творчасць З сярэдзіны 1970-х гадоў пачаў здымацца ў камедыйных тэлесерыялах. У кіно з’явіўся ў 1977 годзе. Пасля некалькіх эпізадычных роляў Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Папай» (1980) Роберта Олтмена. Гэты і некалькі наступных фільмаў былі няўдалымі. У 1987 годзе Уільямс сыграў ролю ды-джэя ў карціне Бары Левінсана «Добрай раніцы, В’етнам», дзякуючы якой атрымаў вядомасць і намінацыю на «Оскар».

У 1991 годзе Уільямс агучваў джына ў дыснэеўскім мультфільме «Аладзін». Многія свае ролі Уільямс сыграў у камедыях. Дзве намінацыі на «Оскар» яму прынеслі роля настаўніка ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і роля вар’ята у «Кароль-рыбак» (1991).

У 1997 годзе ён стаў уладальнікам «Оскара» як лепшы акцёр другога плану за ролю псіхолага ў фільме «Разумніца Уіл Хантынг». У 1999 годзе Уільямс зняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Двухсотгадовы чалавек», пастаўленым паводле твора Айзека Азімава. У ім ён сыграў робата, які марыў стаць чалавекам.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Стэндап-комікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША