Філ Колінз (; імя Філіп Дэвід Чарлз Колінз, ; , ) — бубнач і вакаліст рок-гурта «Genesis», які зрабіў выбітную сольную кар’еру. Акрамя таго, кампазітар, акцёр, прадзюсар, лідар біг-бэнда. Сярод яго ўзнагарод — 7 «Грэмі» і «Оскар» за найлепшую песню да мультфільма «Тарзан».
Філ Колінз з’яўляецца адным з трох музыкаў за ўсю гісторыю (разам з Полам Мак-Картні і Майклам Джэксанам), чые альбомы былі прададзеныя па ўсім свеце тыражом больш за сто мільёнаў асобнікаў — і як сола-выканаўцы, і (асобна) як удзельніка музычнага калектывуГл. .. У той час як за ўсю сваю кар’еру «Genesis» толькі аднойчы здолелі ўзлезці на вяршыню чарта «Billboard Hot 100», Колінзу ўдалося зрабіць гэта сем разоў — з сінгламі «» (1984), «One More Night» (1985), «Sussudio» (1985), «Separate Lives» (1985), «A Groovy Kind of Love» (1988), «Two Hearts» (1988) і — мабыць, найбольш вядомай сваёй песняй — «Another Day in Paradise» (1989). Своеасаблівай візітнай карткай Колінза па-ранейшаму застаецца самы першы сольны сінгл, «».
Дыскаграфія Сольныя студыйныя альбомы
Face Value (1981) Hello, I Must Be Going! (1982) No Jacket Required (1985) ...But Seriously (1989) Both Sides (1993) Dance into the Light (1996) Testify (2002) Going Back (2010)
Крыніцы
Спасылкі
Вэб-рынг сайтаў пра Філа Колінза. Больш 80 рэсурсаў
Катэгорыя:Спевакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Ударнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музыканты прагрэсіўнага рока Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі