«Süddeutsche Zeitung», «Зю́ддойчэ ца́йтунг» (SZ, ЗЦ; літаральна — «Паўднёвагерманская газета») — найбуйнейшая штодзённая газета Германіі. Заснавана 16 кастрычніка 1945 года. Выдаецца ў Мюнхене выдавецтвам «Süddeutscher Verlag».

Газета пазіцыянуе сябе як «ліберальна-эканамічнае» выданне. Вялікая ўвага надаецца падзеям культурнага жыцця. Рубрыка, прысвечаная культуры, ідзе адразу пасля рубрыкі «Палітыка». Па панядзелках выходзіць дадатак з артыкуламі з «Нью-Ёрк Таймс» на англійскай мове, па пятніцах выходзіць часопіс «ЗЦ-Магацын» (), а па суботах — дадатак за тыдзень. У Мюнхене выходзіць дадатак-афіша «ЗЦ-Экстра».

Улетку 2005 года ЗЦ была прызнана нямецкімі журналістамі «вядучай газетай № 1» Германіі.

Гісторыя Газета ўпершыню выйшла ў суботу, 16 кастрычніка 1945 года. У той час газета каштавала 20 пфенігаў.

З прычыны крызісу друкарскіх выданняў у 2000 годзе фінансавае становішча ЗЦ пагоршылася. Газета была вымушана прадаць частку сваіх акцый. Шматлікія супрацоўнікі патрапілі пад скарачэнне.

Спасылкі Бясплатная выпрабавальная падпіска

Катэгорыя:Газеты Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе