Арцём Мілеўскі (; нар. , ) — украінскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Украіны (2006—2012).
Сястра — Ксенія Уладзіміраўна Мілеўская.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Беларусі, з сямі гадоў трэніраваўся ў мінскай школе «Змена».
У 2000 года ва ўзросце 15 гадоў пераехаў ва Украіну і паступіў у футбольную акадэмію трэнера Паўла Якавенкі. У 2001—2002 гадах за другую каманду «Барысфена», а пасля трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама». Спачатку выступаў за другую каманду, з 2005 года замацаваўся ў першай камандзе «Дынама».
У лістападзе 2012 года галоўны трэнер «Дынама» Алег Блахін перавёў Мілеўскага ў дубліруючы склад. Цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя клубы. У верасні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і стаў іграком турэцкага «Газіянтэпспора», аднак ужо 31 снежня таго ж года разарваў пагадненне з турэцкім клубам з-за нявыплаты заробку.
У лютым 2014 года на правах свабоднага агента стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ», аднак не здолеў паспяхова прайсці медыцынскі агляд, і пераход быў скасаваны. У ліпені 2014 года стаў іграком харвацкага «Хайдука». У сезоне 2014 правёў за клуб 27 матчаў (21 у чэмпіянаце Харватыі, 5 у Кубку і 1 Лізе Еўропы), забіў 3 галы (усе ў чэмпіянаце). У верасні 2015 года датэрмінова разарваў кантракт з «Хайдукам»«Хайдук» объявил о расторжении контракта с Артемом Милевским. Неўзабаве, у кастрычніку стаў іграком клуба «Спліт», які ўзначальваў былы ігрок кіеўскага «Дынама» Горан СаблічАртем Милевский подписал контракт со «Сплитом», але ўжо праз месяц вымушаны быў яго пакінуцьМилевский покинет «Сплит» по семейным обстоятельствамМилевский был задержан полицией за вождение в пьяном виде, «Сплит» расторг контракт с футболистом.
У канцы 2015 — пачатку 2016 гадоў знаходзіўся ў Беларусі, дзе цікавасць да Арцёма праяўлялі мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У лютым 2016 года нападнік падпісаў кантракт з румынскай «Канкордыяй»Румынская «Конкордия» объявила о подписании контракта с Артемом Милевским. З паўгады ў «Канкордыі» забіў 5 галоў у чэмпіянаце Румыніі.
1 верасня 2016 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна»Милевский перешел в «Тосно». Па выніках сезона 2016/17 дапамог «Тосна» выйсці ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з расійскім клубам і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з брэсцкім «Дынама»Артем Милевский стал игроком брестского "Динамо". У складзе брэстчан стаў асноўным нападнікам, у другой палове сезона 2017 правёў за клуб 18 матчаў (15 у чэмпіянаце, 1 у Кубку і 2 у Лізе Еўропы) і забіў 5 галоў (усе ў чэмпіянаце). У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клубБрестское "Динамо" объявило о расторжении контрактов с Милевским и Гавриловичем.
У жніўні 2018 года перайшоў у венгерскі клуб «Кішварда»Артем Милевский стал игроком венгерской "Кишварды". У студзені 2019 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантрактАртем Милевский подписал 2-летний контракт с брестским "Динамо". У сезоне 2019 у якасці трывалага іграка асновы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся іграком асновы ў 2020 годзе, толькі ў канцы сезона стаў часцей выхадзіць на замену.
У снежні 2020 года перайшоў у «Мынай»Артем Милевский продолжит карьеру в "Минае", гуляў за гэты клуб да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры«Сказал себе: «Наверное, хватит». Артем Милевский объявил о завершении карьеры.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Беларусі, апошні матч у яе складзе правёў 28 верасня 2000 года.
Пасля перезду ва Украіну выказаў жаданне выступаць за яе зборную, але Беларуская федэрацыя футбола не жадала саступаць Федэрацыі футбола Украіны перспектыўнага іграка. Пачаўся скандал, у які ўмяшаўся прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр. У выніку была дасягнута дамоўленасць, і беларускі бок адмовіўся ад Мілеўскага, які на той час ужо атрымаў грамадзянства Украіны.
Не згуляўшы ніводнага матча за нацыянальную зборную, быў заяўлены на фінальную частку чэмпіянату свету 2006 у Германіі. Там і дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў матчы супраць Саудаўскай Аравіі на замену на 86-й хвіліне замест Андрэя Шаўчэнкі. У матчы 1/8 фіналу супраць Швейцарыі ў серыі пасляматчавых пенальці выканаў удар у «стылі Паненкі», які стаў галявым. Усяго правёў 4 матчы на чэмпіянаце свету.
Пазней гуляў за зборную ў адборачных цыклах да чэмпіянату Еўропы 2008 і чэмпіянату свету 2010, у апошнім быў іграком асноўнай абоймы. Прымаў удзел у хатнім для Украіны чэмпіянату Еўропы 2012, дзе правёў усе 3 матчы.
Дасягненні Чэмпіён Украіны (3): 2003/04, 2006/07, 2008/09 Срэбраны прызёр чэмпіянату Украіны (6): 2004/05, 2005/06, 2007/08, 2009/10, 2010/11, 2011/12 Уладальнік Кубка Украіны (4): 2002/03, 2004/05, 2005/06, 2006/07 Уладальнік Суперкубка Украіны (3): 2006, 2009, 2011 Найлепшы бамбардзір украінскай Прэм’ер-лігі: 2009/10 Футбаліст года Украіны: 2009 Чэмпіён Беларусі: 2019 Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2019 Срэбраны прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2006
Крыніцы
Спасылкі Мілеўскі: «Лепшая жанчына — гэта Ліга чэмпіёнаў!» Падрабязнасці працэдуры змены грамадзянства Мілеўскім
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі зборнай Украіны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мынай Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кішварда Катэгорыя:Ігракі ФК Тосна Катэгорыя:Ігракі ФК Канкордыя К’яжна Катэгорыя:Ігракі ФК Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Хайдук Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Газіянтэпспор Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль