Юлія Сяргееўна Раскіна () — беларуская гімнастыка і трэнер па мастацкай гімнастыцы. На Алімпійскіх гульнях у Сіднеі (2000) выйграла сярэбраны медаль у індывідуальным мнагабор’і. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000).

Спартыўныя вынікі 1997 Чэмпіянат свету, Берлін — 5-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 6-е месца скакалка; 2-е месца каманда. 1998 Чэмпіянат свету, Севілья — 3-е месца булавы; 5-е месца абруч; 4-е месца стужка; 5-е месца скакалка. 1999 Чэмпіянат свету, Осака — 2-е месца мяч; 3-е месца групавое мнагабор’і; 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 2-е месца стужка; 4-е месца скакалка; 2-е месца каманда. 1999 Чэмпіянат Еўропы, Будапешт — 8-е месца мяч; 2-е месца абруч, індывідуальнае мнагабор’і; 3-е месца стужка; 8-е месца скакалка. 2000 Фінал Кубка свету, Глазга — 3-е месца мяч, абруч, стужка; 5-е месца скакалка. 2000 Чэмпіянат Еўропы, Сарагоса 1-е месца мяч; 4-е месца абруч; 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і; 3-е месца стужка; 5-е месца скакалка. 2000 Алімпійскія Гульні Сідней 2-е месца індывідуальнае мнагабор’і.

Трэнерская кар’ера Трэніруе гімнастак на федэральнай базе падрыхтоўкі зямлі Бадэн-Вюртэмберг (Германія). Падрыхтавала гімнастку , якая стала шматразовай чэмпіёнкай свету і пераможцай Алімпійскіх гульняў у Парыжы (2024). Нямецкі алімпійскі спартыўны саюз адзначыў Юлію Раскіну ў намінацыі «Найлепшы трэнер» у 2022 годзе.

Грамадзянская пазіцыя Падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Зноскі

Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Трэнеры Беларусі