Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) Герчык (, — , ) — беларускі савецкі пісьменнік і паэт, сцэнарыстГЕРЧИК Михаил Наумович .
Біяграфія Нарадзіўся года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці ў сям'і рабочага. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з маці і малодшым братам знаходзіўся ў эвакуацыі ў Чкалаўскай (цяпер Арэнбургская) вобласці. Бацька загінуў на фронце зімой 1942 г. у баях пад Масквой.
Восенню 1944 г. сям'я вярнулася ў Беларусь. У 1950 г. М. Герчык скончыў сем класаў 13-й Бабруйскай школы, потым у 1953 годзе Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Заняткі на аддзяленні журналістыкі сумяшчаў з работай у піянерскай газеце «Зорька».
У 1964 г. М. Герчык стаў членам Саюза пісьменнікаў БССРГерчик Михаил Наумович (Моисей Беньяминович) . У гэтым жа годзе пачаў працаваць на Беларускім радыё ў Галоўнай рэдакцыі вяшчання для дзяцей. Аўтар сцэнарыю да фільма «Навучыся танчыць»Михаил Герчик . Потым перайшоў у выдавецтва «Беларусь». З 1972 г. займаў пасаду старшага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Памёр года ў Мінску. Пахаваны, верагодна, там жа.
Творчасць Пісаў на рускай і на беларускай мовах. Яго шматлікія дакументальныя нарысы і апавяданні, надрукаваныя ў 1970-я гг. у часопісах «Вясёлка», «Бярозка», газетах «Піянер Беларусі» і «Зорька» сведчылі аб тым, што аўтар любіў дзяцей, разумеў іх. Асаблівую ўвагу пісьменнік звяртаў на станаўленне характараў падлеткаў, што знайшло адлюстраванне ў творах «Ветер рвет паутину» (1963), «Портрет Фиделя» (1964), «Повесть о золотой рыбке» (1968), «Солнечный круг» (1970), зборніках аповесцей і апавяданняў «Земное притяжение» (1965), «Ветка зеленого дерева» (1977), «Дзе жывуць чараўнікі» (1980), «Самое синее небо» (1982).
Кнігі М. Герчыка вызначаюцца навізной тэмы, дакладнымі мастацкімі вобразамі і характарамі, прыцягваюць увагу вострым займальным сюжэтам, добра распрацаванай кампазіцыяй. У іх пісьменнік не толькі даследаваў складаныя калізіі жыцця, цяжкія лёсы людзей, але і імкнуўся паказаць усё лепшае, што ёсць у чалавеку. Менавіта таму нават самы першы раман М. Герчыка «Отдаешь навсегда» (1970) быў адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага.
Пісьменнік з'яўляецца таксама аўтарам раманаў «Обретение надежды» (1976), «Вяртанне да сябе» (1989), «Погоня за миражом» (2008). Плённа працаваў М. Герчык і ў галіне мастацкага перакладу.
Многія творы беларускіх пісьменнікаў (С. Міхальчука, А. Пальчэўскага, Х. Жычкі, М. Ваданосава, У. Ягоўдзіка, В. Гардзея і інш.) былі перакладзены ім на рускую мову. Перакладаўся на польскую, балгарскую, румынскую, латышскую, украінскую, узбекскую і іншыя мовы.
Узнагароды Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета Беларусі.
Спасылкі
3 июня умер белорусский писатель Михаил Герчик Михаил Герчик. В парикмахерской Біяграфія з выявай
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты