Чаховічы, Ляхавіцкія-Чаховічы (, ) — баронскі і шляхецкі род гербу Астоя.

Гісторыя Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.

Уладанні Паводле інвентароў 1697, 1742 і 1776 гг. роду належала сядзіба ў вёсцы Багданаў (цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Пасля смерці Віктара Чаховіча перайшла яго сыну Казіміру (пам. у 1834 г). Пасля смерці ўдавы Казіміра яе прадалі з малатка адвакату Фердынанду Рушчыцу (1786—1848) герба Ліс, жанатаму на Ганне з Чаховічаў.

Маёнткам адной з ліній роду былі Мацкоўцы на Пастаўшчыне, якім род валодаў з 1741 года, атрымаўшы яго ад Сулістроўскіх. Маёнтак знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Мацковічы. Пра існаване сядзібнага комплексу нагадвае толькі нетыповая для вясковых паселішчаў планіроўка і сістэма штучных ставоў. Канфіскаваны пасля арышту Зыгмунта Чаховіча, прададзены за даўгі ў 1875 годзе разам з маёнткам КрашаныШыпшына.

Ад жонкі Анелі з Арамовічаў Зыгмунт Чаховіч атрымаў маёнтак Бясяды. У канцы 19 стагоддзя Мечыслаў Чаховіч атрымаў ад бацькі Зыгмунта ў спадчыну фальварак Трусавічы (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць).

Найбольш вядомыя

Зыгмунт Чаховіч (1831—1907), кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў. Бярнард Чаховіч, завілейскі падкаморы, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Густаў Чаховіч (1837 — пасля 1871), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. Лявон Чаховіч (1841—1913), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Гл. таксама Сядзібна-паркавы комплекс Чаховічаў, Трусавічы

Літаратура

Спасылкі