Мастацкая галерэя Манчэстэра () — адкрытая для наведванняў мастацкая галерэя ў цэнтры горада Манчэстэра, у Паўночна-Заходняй Англіі. У 2002 годзе была пашыраная і цяпер займае тры будынкі.
Акрамя карцін сусветнага значэння (напрыклад, Сезана, Расеці або Міле), тут знаходзяцца таксама творы, звязаныя з горадам Манчэстэрам. Значнае месца займае калекцыя работ П’ера Валета, французскага мастака-імпрэсіяніста, які выкладаў у Манчэстэры ў пачатку XX стагоддзя.
Гл. таксама Спіс музеяў Манчэстэра
Спасылкі Афіцыйны сайт галерэі Манчэстэр
Катэгорыя:Мастацкія галерэі Катэгорыя:Мастацкія музеі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чарлза Бэры Катэгорыя:З’явіліся ў 1824 годзе Катэгорыя:1824 год у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Манчэстэр