Юрый Аляксандравіч Карачун (, Менск — , Мінск) — беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), дырэктар Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі ў 1977—1997 гадах.
Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Крым. Місхор», «Гурзуф»; акварэлі «Першы снег», «Прага». З’яўляўся аўтарам-складальнікам альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў» (1982), аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Працы Юрыя Карачуна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, Літаратурным музеі Якуба Коласа.
Памяці мастака 27 снежня 2006 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовы абарот мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «75 гадоў з дня нараджэння Ю. А. Карачуна», падрыхтаваны выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта». У дзень выхаду канверта ў абарот на Мінскам паштамце было праведзена спецыяльнае памятнае гашэнне. Мастак канверта і спецштэмпеля Арцём Рыбчынскі. Колер масцікі — чорны. Тыраж 56 тысяч экзэмпляраў.
Выбраная бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Людзі на паштовых канвертах Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь