Лі Харві Освальд (; 18 кастрычніка 1939, Новы Арлеан — 24 лістапада 1963, Далас) — адзіны афіцыйны падазраваны ў забойстве амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі.

Згодна з высновамі Камісіі Уорэна (1964), Освальд 22 лістапада 1963 года за 5,6 секунды здзейсніў тры стрэлы ў машыну прэзідэнта з шостага паверху кніжнага склада ў Даласе (Тэхас), у выніку прэзідэнт Кенэдзі быў забіты, губернатар Тэхаса Канолі цяжка паранены, а адзін з мінакоў — лёгка. Затым Освальд забіў мясцовага паліцэйскага. Згодна з высновамі камісіі, ён «дзейнічаў у адзіночку і без савета або дапамогі». 24 лістапада пры перавозцы ў іншую турму Освальд быў смяротна паранены ўладальнікам начнога клуба Джэкам Рубі, гэта пабачыла ўся краіна па тэлебачанні ў прамым эфіры.

Пасля звальнення з Марской пяхоты Арміі ЗША, у 1959 годзе ён за свае грошы прыехаў у СССР праз Фінляндыю і папрасіў грамадзянства. Освальду ўручылі толькі часовыя дакументы, і тады, страціўшы надзею ад адмовы, Лі Харві парэзаў вены, пасля яго накіравалі ў Мінск.

У 1959—1962 гадах Лі Харві Освальд жыў у Мінску, працаваў на Мінскім радыёзаводзе імя Леніна (пасля — «Гарызонт»). Атрымаў, з дапамогай старшыні гарадскога выканкама Мінска, кватэру за 60 рублёў у месяц, на Плошчы Перамогі за 8 хвілін ад месца працы. На радыёзаводзе працаваў слесарам і атрымліваў заробак у 700 рублёў, «Чырвоны Крыж» таксама даплачваў 700 рублёў. Кіраўніком быў прызначаны Станіслаў Шушкевіч, тым часам — інжынер.

Освальд ажаніўся з Марынай Прусаковай (нар. 1941), якая працавала ў суседнім цэху завода, у 1962 годзе ў іх нарадзілася дачка Джун.

Крыніцы

Спасылкі

http://www.scribd.com/doc/22826466/Lee-Harvey-Oswald-a-Modern-Updated-Biography Быў Лі Харві Освальд сапраўды вінаваты? by Gil Jesus:http://giljesus.com/ Пераканаўчыя доказы: новы погляд на забойства прэзідэнта Кенэдзі Майкл Т. Грыфіт::http://www.kenrahn.com/jfk/the_critics/griffith/Griffithbio.html

Катэгорыя:Забойцы ЗША