Руперт (Рупрэхт) Пфальцкі, герцаг Камберлендскі (, ;  — ) — лідар праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны, рэйнскі пфальцграф.

Біяграфія

Сын Фрыдрыха V і Елізаветы Сцюарт. Пляменнік Карла I, брат курфюрсціны Сафіі, дзядзька курфюрста Гановера, будучага караля Вялікабрытаніі Георга I.

Нарадзіўся ў Празе падчас кароткачасовага валадарання бацькі ў Чэхіі (менавіта за тую зіму, у якую нарадзіўся Рупрэхт, яго бацькам далі мянушку «Зімовы кароль і каралева»). Неўзабаве сям'я Пфальцкіх была выгнана з Чэхіі, з 1622 года ў Нідэрландах. Пасталелы, Рупрэхт ваяваў на боку нідэрландскіх паўстанцаў супраць Іспаніі. Падчас Трыццацігадовай вайны таксама ваяваў на боку пратэстантаў, але быў захоплены ў палон у Аўстрыі і вызвалены ў 1641 годзе пад слова гонару не ваяваць супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі.

thumb|left|230px|Ілюстрацыя да памфлета «The Cruel Practices of Prince Rupert» (1643).

У 1642 годзе прызначаны галоўнакамандуючым англійскай каралеўскай кавалерыяй і атрымаў у Англіі вядомасць як «прынц Руперт». У ліпені 1643 года падчас англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ўзяў Брысталь, у 1644 годзе Карл I прысвоіў яму тытул «герцаг Камберлендскі». Пасля падзення Оксфарда ў 1646 годзе жыл у выгнанні, аднак пасля Рэстаўрацыі 1660 года вярнуўся ў Англію і абараняў яе інтарэсы падчас войн з Нідэрландамі.

Прымаў дзейны ўдзел у каланізацыі Канады ў якасці заснавальніка Кампаніі Гудзонава заліва, дзе яго імем названы вобласць, рака і порт.

Памёр у Англіі.

Любімай жывёлай Руперта быў вялікі пудзель, які па паданні быў фамільярам і быў застрэлены сярэбранай куляй.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Англійскай рэвалюцыі Катэгорыя:Удзельнікі Трыццацігадовай вайны Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Военачальнікі Англіі Катэгорыя:Адміралы Англіі Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Кампанія Гудзонава заліва