І́лава — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзісна, за 32 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 6 км на ўсход ад вёскі Погары, на вярховым балоце.
Назва На карце XVIII ст. тут, на месцы цяперашняга заказніка "Жада", пазначалася вялікае возера Жады, і на захадзе ад яго ў Дзісну цякла рэчка Ілаўка.
Водаапісанне Плошча паверхні 1,44 км², найбольшая глыбіня 4 м, даўжыня 1,49 км, найбольшая шырыня 1,19 км, даўжыня берагавой лініі 4,9 км, аб'ём вады 4,25 млн м³, плошча вадазбору 4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, тарфяністыя, да ўрэзу вады ў лес. Дно плоскае, тарфяністае. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй, кіслай рэакцыяй (рН 3,6—4,9) i высокай празрыстасцю. Зарастае падводнай расліннасцю.
Літаратура
Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шаркаўшчынскага раёна