Уільям Джэймс ; , Нью-Ёрк — , Чакаруа, акруга Кэрал (Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі філосаф і псіхолаг, адзін з заснавальнікаў і вядучы прадстаўнік прагматызму і функцыяналізму.

Біяграфічныя звесткі Брат вядомага пісьменніка Генры Джэймса. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Гарвардскай медыцынскай школе (1869). У 1872—76 выкладаў анатомію і фізіялогію ў Гарвардскім універсітэце. У 1884 заснаваў Амерыканскае таварыства парапсіхалагічных даследаванняў. З 1885 прафесар псіхалогіі, а пазней і прафесар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.

Светапогляд Лічыў, што свет існуе як сістэма рэчаў, з якімі кожны чалавек сутыкаецца ў сваім штодзённым жыцці; у той жа час кожны чалавек стварае свой уласны свет. У кнізе «Прынцыпы псіхалогіі» (1890) параўноўваў свет са статуяй, якую скульптар высякае з мармуру. Першапачаткова свет уяўляўся У. Джэймсу як своеасаблівы «хаос адчуванняў», «паток свядомасці». Уяўляў чалавека як творцу рэальнасці, ісціны і каштоўнасцей. Састаўныя элементы асобы, паводле У. Джэймса, падзяляюцца на тры класы: фізічная асоба; сацыяльная асоба; духоўная асоба.

Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Bush W.T. William James and Pan-Psychism // Columbia Studies in the History of Ideas. Vol. 2, 1925. Deborah Blum. Ghost Hunters: William James and the Search for Scientific Proof of Life After Death (2006). Penguin Press, ISBN 1-59420-090-4

Спасылкі

Катэгорыя:Філосафы ЗША Катэгорыя:Псіхолагі ЗША Катэгорыя:Постаці амерыканскага рэлігіязнаўства Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Прэзідэнты Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі Катэгорыя:Члены Тэасофскага таварыства