Ва́рнаў (, вымаўляецца Ва́рна) — рака ў Германіі, працякае па зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Упадае ў Балтыйскае мора ў Варнемюндэ.

Назва ракі мае славянскія вытокі (рака Вароны). У межах горада Ростака рака носіць назву Ніжняя Варнаў (Unterwarnow). Суднаходная да галоўнай прыстані Ростака, каля пяці кіламетраў ад вусця. У вусце ракі размяшчаецца важны пункт паромнага паведамлення ў Паўночнай Еўропе. Па берагах ракі апроч партовых збудаванняў размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудаўнічай і суднарамонтнай прамысловасці, верфі і яхт-клубы. У Ростаке пад ракой пракладзены Варнаўскі тунэль.

Рыба Дзякуючы параўнальна нядрэннай экалогіі, рака досыць багатая рыбай. У тым ліку — лешч, плотка, акунь, судак, язь, селядзец, а таксама нават стронга і рачны вугор. Рэчка ў ніжняй плыні — месца нерасту балтыйскага селядца і яе напасу непасрэдна перад нерастам. Судак, у тым ліку памерам дазволеным сучаснымі правіламі лоўлі — больш 45 см, — ловіцца на спінінг у межах Ростака.

Катэгорыя:Рэкі Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі