Партулак буйнакветныпаводле БЭ ў 18 тамах. Т. 12. — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне

thumb|250px|Portulaca grandiflora на клумбе ў Слаўгарадзе Партулак буйнакветны — невялікая, але хуткарослая аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см. Тоўстае, ляжачае сцябло нясе падоўжанае лісце даўжынёй 2,5 см і кветкі дыяметрам 2,5—3 см з 5 пялёсткамі. Лісце простае, суцэльнае, мясістае. Кветкі бываюць розных адценняў чырвонага, аранжавага, жоўтага, пурпурнага і белага колераў. У большасці сартоў кветкі адкрыты толькі ў сонечныя дні. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія У дзікай прыродзе расліна сустракаецца ў Аргенціне, паўднёвай Бразіліі і УругваіHuxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.Germplasm Resources Information Network: Portulaca grandiflora . Дэкаратыўна вырошчваецца па ўсяму свету, у тым ліку некалькі разнавіднасцяў сустракаюцца і ў Беларусі. Цвіце ў ліпені—верасні.

Мноства культурных форм было выведзена, каб атрымаць махрыстасць кветак і кветкі іншых колераў.

Portulaca grandiflora непатрабавальная расліна. Расце ў любых глебах. Патрабуе сонечнага святла, каб добра расці. Мясістыя сцяблы і лісце расліны дапамагаюць ёй супрацьстаяць залішняму сонечнаму святлу і засусе.

Літаратура — С. 123.

Спасылкі

Катэгорыя:Партулакавыя Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны