Міхай Эмінэску (, ; сапраўднае прозвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, класік румынскай літаратуры.
Біяграфія Нарадзіўся 15 студзеня 1850 года ў Баташані ў шматдзетнай сям'і.
Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Слёзы ліцэістаў». Не скончыўшы навучання ў гімназіі ў Чарнаўцах Міхай па патрабаванні бацькі з'язджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом універсітэта і вывучае філалогію, філасофію і юрыспрудэнцыю. У гэты перыяд аўтар выдае цыкл вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».
Восенню 1872 года паэт перабраўся ў Берлін, дзе да верасня 1874 года слухаў цыкл лекцый пры Берлінскім універсітэце. У верасні 1874 года паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспектарам. Знясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасці і духоўная нездаволенасць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псіхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае паляпшэнне пасля лячэння, будзе пераследваць яго да канца жыцця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнанне, ён ужо быў не здольны гэта ўсвядоміць. Памёр Эмінэску ў псіхіятрычным шпіталі ў Бухарэсце 15 чэрвеня 1889 года.
Беларускія пераклады Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса БондарЭмінэску Міхай, Лявон Баршчэўскі, К. КораксВыбраная паэзія: пераклад з румынскай: [да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Румыніяй і Рэспублікай Беларусь] / Міхай Эмінэску. - Мінск : Зміцер Колас, 2017. - 104, с. - (Паэты планеты), Аксана ДанільчыкГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с..
Паэма «Лучафэрул», выбр. вершы / Пераклад Р. Барадуліна // Анталогія малдаўскай паэзіі. Т.1. Мн., 2003. Выбраная паэзія / Пераклад Р. Барадуліна, Л. Баршчэўскага, К. Коракс. Мн., 2017 («Паэты планеты»). Выбраная паэзія: пераклад з румынскай / Міхай Эмінеску. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 84, с.
Спасылкі
Вурдалакі. Паэма (пераклад К. Коракс) Сайт пра Міхая Эмінэску Біяграфія Тэксты, біяграфія, рэцэнзіі і вершы Эмінэску
Катэгорыя:Паэты Румыніі Катэгорыя:Румынскамоўныя паэты Катэгорыя:Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі Катэгорыя:Асобы на банкнотах Катэгорыя:Асобы на марках