Інтэр’е́р (, — унутраны выгляд, антонім , — вонкавы выгляд) — архітэктурна і мастацка аформленая ўнутраная прастора будынка, якая забяспечвае чалавеку эстэтычнае ўспрыманне і спрыяльныя ўмовы жыццядзейнасці; унутраная прастора будынка ці асобнага памяшкання, архітэктурнае рашэнне якога вызначаецца яго функцыянальным прызначэннем.
У аснове дызайну інтэр’еру ляжыць сінтэз прагматычных і мастацкіх ідэй і рашэнняў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў існавання чалавека ў цэласнай эстэтычна дасканалай форме. Інтэр’ер складаецца з трох складнікаў: будаўнічая абалонка — пол, сцены, столь; прадметнае напаўненне (абсталяванне, мэбля); функцыянальныя працэсы, якія фармуюць і прастору, і пачуццёва-псіхалагічную атмасферу.
Гл. таксама Антрапалагічны дызайн Архітэктура Архітэктурная візуалізацыя Дызайн інтэр'еру Ландшафтны дызайн
Спасылкі
Катэгорыя:Дызайн Катэгорыя:Гандлёвая нерухомасць Катэгорыя:Камерцыйная нерухомасць