Блю́шчык плю́шчападо́бныНазва згодна з , Расхо́днік, Каці́ная/Саба́чая мя́та, Го́рлечнік, Скуля́шнікБудра плющевидная — Блюшчык плюшчападобны (расходнік, горлечнік) — Glechoma hederaceae Будра плющевидная (Glechóma hederácea)Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича) — від шматгадовых травяністых раслін роду сямейства . Распаўсюджаны ва ўмераным і міжземнаморскім клімаце еўразійскага кантынента, на асобных тэрыторыях у Паўночнай Амерыцы.
На Беларусі з’яўляецца адным з двух відаў роду Блюшчык. Другі від — .
Этымалогія Беларуская назва — скажонае плюшчык, г. зн. «маленькі плюшч». Іншыя назвы ў масе сваёй абыгрываюць падабенства расліны адначасова да мяты і плюшча, і яе ўласцівасць хутка распаўсюджвацца па паверхні зямлі — сабачая/каціная мята, расходнік. Назва горлечнік можа апісваць будову кветкі. Элізай Ажэшка запісана назва скуляшнік з наступным тлумачэннем: «Пад лісцем гэтай расліны ўтвараюцца ўвосень маленькія нарасты, а ўсякія нарасты, балячкі і г.д. называюцца па-беларуску скулы. Адгэтуль назва расліны, да таго ж служыць яна лякарствам супраць усялякіх скул альбо бародавак, балячак і г.д.Эліза Ажэшка. Людзі і кветкі над Нёманам ».
Рэгіянальныя назвы расліны прыводзіць А. Кісялеўскі: На Брэшчыне расходнік гародны, расходнік лесавыFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, на Гродзеншчыне плюшчык Ботанический словарь, Спб, 1878, на Магілёўшчыне каціная мята, мята кашачча, расходнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., на Смаленшчыне каціная мята, сабачча мята.
Сінонімы Расліна валодае багатай сінанімікайTela Botánica :
Батанічнае апісанне
Блюшчык плюшчападобны — шматгадовая трава з паўзучым голым ці пакрытым кароткімі валаскамі сцяблом даўжынёй 10-40 см, са шматлікімі ўкаранёнымі парасткамі. Сцябло чатырохграннае, укараняецца ў вузлах.
Ніжнія лісткі пупышкападобныя або круглява-пупышкападобныя з доўгімі хвосцікамі, буйнагародчатыя, верхнія круглява-сэрцападобныя на кароткіх хвосціках ці амаль сядзячыя, на сцябле размешчаны супраціўна. Па краях — буйнакруглазубчатыя, голыя ці рассеяна апушаныя кароткімі валаскамі.
Кветканосныя пабегі прыўздымаюцца. Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, фіялетавыя або сінявата-ліловыя, блакітнаватыя, рэдка — белыя, сабраныя пучкамі па 3-4 штукі ў пазухах сярэдніх і верхніх лістоў. Калякветнік двайны. Вяночак коратка пушысты, верхняя губа яго адваротнасарцавідная, плоская, ніжняя даўжэй верхняй, з трыма яйкападобнымі бакавымі лопасцямі. У вяночку 5 пялёсткаў даўжынёй 10-20 мм. Тычынак чатыры, з іх дзве кароткія. Песцік адзін.
Формула кветкі
Цвіценне ў маі-жніўні.
Плод распадны, складаецца з 4 яйкападобных гладкіх арэшкаў даўжынёй да 2 мм ад светла-карычневага да цёмна-карычневага колеру. Плады спеюць у чэрвені-жніўніRuprecht Düll, Herfried Kutzelnigg: Taschenlexikon der Pflanzen Deutschlands Quelle & Meyer Verlag, Wiebelsheim, 2005, S. 224. ISBN 3-494-01397-7..
Каранёвая сістэма складаецца з пучкоў, звязаных з паўзучым карэнішчам, якое таксама трымае 10-20 пабегаў.
Валодае моцным своеасаблівым пахам і горкім, злёгку пякучым, смакам.
Размнажэнне
З-за вельмі хуткага росту і багатага галінавання, пабегі забяспечваюць вегетатыўнае размнажэнне. Таксама можа размнажацца карэнішчамі.
Кветкі ў асноўным апыляюцца , іх наведваюць прадстаўнікі сямействаў і (род ), таксама жукі і мурашкі. Журчалкі бяруць толькі пылок.
Таксама на кветкі блюшчыка прылятае мноства дзікіх пчол, у тым ліку , , , , , , . Сярод іншых насякомых-наведвальнікаў называюцца , і . Некаторыя насякомыя, у тым ліку Rondaniola bursaria (Bremi) (Lighthouse Gall), Liposthenes glechomae (Linnaeus, 1758) і Liposthenes latreillei (Kieffer, 1898) (a gall wasp) пакідаюць на яго лістах.
Плады .
Генетыка Лік храмасом роўны 2n = 18, 36. Блюшчык плюшчападобны лічыцца дыплоіднымManfred A. Fischer (Red.): Exkursionsflora für Österreich, Liechtenstein und Südtirol. Oberösterreichisches Landesmuseum, Linz 2005, ISBN 3-85474-140-5.
Распаўсюджванне і экалогія
Расце па хмызняковых зарасніках, у палях, ліставых і змяшаных лясах, на сырых лугах і як пустазелле каля жылля. Расліна ценевынослівая і аддае перавагу вільготным, цяжкім, урадлівым вапняковым глебам, багатым мінераламі, асабліва злучэннямі азоту. Часцей за ўсё расце на глебах з pH ад 5,5 да 7,5, але добра развіваецца і пры pH 4,0Hutchings & Price: Glechoma hederacea 1999.
Добра пераносіць частую касьбу і ўмераны выпас быдлаHartmut Dierschke, Gottfried Briemle: Kulturgrasland. Ulmer Verlag, Stuttgart 2002. ISBN 3-8001-3816-6.
АрэалПа даных GRIN — практычна ўся Еўропа (уключаючы Усходнюю) і зона ўмеранага клімату Азіі: паўночны захад Пярэдняй Азіі (Турцыя), Закаўказзе (Грузія і Азербайджан), паўночны ўсход Сярэдняй Азіі (Казахстан), Кітай (правінцыя Сіньцзян)Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. — С. 124. — ISBN 5-87317-163-7.
У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, на Паўночным Каўказе і ў Дагестане, ва Усходняй і Заходняй Сібіры. Адзінкавыя месцазнаходжанні вядомыя на Далёкім Усходзе.
У Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі.
Блюшчык плюшчападобны быў занесены і натуралізаваўся ў Паўночнай Амерыцы, дзе лічыцца злосным пустазеллем у штатах Кентукі, Небраска і Вісконсін у ЗША.
Хімічны склад
Надземная частка расліны ўтрымлівае дубільныя рэчывы, , сапаніны, смолы, халін, эфірныя алеі (0,03-0,06 % у сухой расліне), солі калію, свабодныя амінакіслоты: метыянін, цыстэін, сярын.
Наяўнасць свабоднага метыяніну адыгрывае вялікую ролю ў абмене фасфатыдаў, ператвараючы этаналамін у халін і назадТрутнева Е. А., Ананичев А. В. К фармакологическому и химическому изучению будры плющевидной. Фармакология и токсикология, № 4, 1964
У лісці ў перыяд цвіцення ўтрымліваюцца вітамін C (30-32,8 мг%), правітамін А (8,2 мг%).
У кветцы ўтрымліваюцца фруктоза, глюкоза і цукроза ў адносінах 1,0:1,1:3,6. Нектара ў кветцы звычайна 0,3 мкл з сярэдняй колькасцю цукру каля 43 %.
У расліне ўтрымліваюцца , альфапінен, , , , , , , ёд, , ментол, Ground Ivy De l’huile de marc d’olive pour les hypertendus .
Значэнне і ўжыванне
Вяснова-летні доўгаквітнеючы меданос, які дае светла-жоўты духмяны мёд. Пчолы бяруць з блюшчыка нектар ва ўмеранай колькасці; вясной наведваюць часцейАбрикосов Х. Н. и др. Будра плющевидная // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 36.
Да пачатку вырошчвання хмелю блюшчыкам карысталіся для кансервавання піва з-за наяўнасці ў ім горкіх рэчываў.
Змяшчае эфірныя алеі (0,03-0,06 % у сухой расліне), з-за чаго выкарыстоўваецца для араматызацыі і прыгатавання танізуючых напояў. Лісце можна ўжываць у ежу для падрыхтоўкі супоў і ў якасці зялёнага салатаEsther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140.
Медыцынскае прымяненне Лекавая расліна, выкарыстоўваецца ў нямецкай і французскай навуковай медыцыне.
Выкарыстоўваецца як антысептычны, раназагойваючы сродак, для араматызацыі напояў, паляпшэння смаку і паху мікстур.
У медыцыне Заходняй Еўропы расліну выкарыстоўваюць пры запаленні лёгкіх, бранхіяльнай астме, захворваннях печані і жоўцевага пузыра, шчытападобнай залозы, скуры, пры мочакаменнай хваробе.
У народнай медыцыне блюшчык лічыцца адхарквальным, страўнікавым, мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым і болесуцяшальным сродкам. Надземную частку выкарыстоўваюць пры застарэлых грудных катарах, хваробах мачавога пузыра, ліхаманцы, прастудзе, хваробах скуры, горла, селязёнкі, базедавай хваробе, ангінах, бранхіяльнай астме, болях пасля родаў, сухотах лёгкіх, хваробах нырак, печані (жаўтусе і пухлінах).
У традыцыйнай кітайскай медыцыне блюшчык таксама выкарыстоўваецца для лячэння пнеўманіі і нефрытуGlechoma hederacea in der Flora of China, Volume 17, 1994, S. 118.
Вонкава выкарыстоўваюць пры лячэнні ран, язваў, пухлін, пры пераломах касцей і вывіхах, сутаргах канечнасцей. Свежымі лістамі лечаць каросту і розныя скурныя хваробы. Прымочкі з адвару ўжываюць пры слёзацёку.
У гамеапатыі выкарыстоўваюць эсенцыю са свежых раслін з кветкамі, якая з’яўляецца прафілактычным сродкам супраць атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці.
У ветэрынарыі ўжываюць як глістагонны сродак.
Дэкаратыўнае значэнне
Хоць шмат дзе і лічыцца пустазеллем, выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Выведзены гатунак з белымі бакамі ліставых пласцінак.
З-за схільнасці блюшчыка плюшчападобнага ўтвараць пляцоўкі, поўнасцю пакрытыя дываном з раслін, можа выкарыстоўвацца на клумбах і альпійскіх горкахWalter Dietl & Manuel Jorquera: Wiesen- und Alpenpflanzen. Österreichischer Agrarverlag, Wien 2004, ISBN 3-7040-2082-6; Maria Teresa Della Beffa: Der große Naturführer Kräuter. Kaiser Verlag, Klagenfurt 2005, ISBN 3-7043-1314-9. З’яўляецца пустазеллем на газоне, бо не дае расці іншым відам раслін.
Кветкі выкарыстоўваюць часам для ўпрыгожвання тартоў.
Атрутнасць Расліна лічыцца атрутнай, прымаць трэба з асцярожнасцю. Ёсць указанні на атрутнасць блюшчыка для млекакормячых, асабліва для конейRoth, Daunderer, Kormann: Giftpflanzen. Pflanzengifte. Nikol, Hamburg, S. 374f. ISBN 3-933203-31-7 (Nachdruck einer Auflage von 1994), але і для іншых жывёл, напрыклад, грызуноўHutchings & Price: Glechoma hederacea 1999.. На пашы расліна жывёламі не паядаецца, але засмечанае ёю сена можа выклікаць іх атручванне. У выпадку паглынання блюшчыка адбываецца паражэнне органаў дыхання (ацёк лёгкіх), слабасць сэрца, абцяжаранае дыханне, пашырэнне зрэнак, моцнае аддзяленне поту, выцяканне пены з носа, сінюха слізістых абалонак.
Першая дапамога складаецца ў прызначэнні слабільных сродкаў і правядзенні сімптаматычнай тэрапіі (ужыванне ўзбуджальных, сардэчных і іншых сродкаў). Добры тэрапеўтычны эфект дае ўвядзенне хлорыстага кальцыю.
Атручванні ў людзей не зафіксаваныя.
Збор, перапрацоўка і захоўванне Збіраюць расліну ў перыяд цвіцення, хутка сушаць у цені і захоўваюць у зачыненых скрынках або слоіках, высланых паперай.
Зноскі
Літаратура Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1091. Glechoma hederacea L. — Будра плющевидная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 124. — ISBN 5-87317-163-7. В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины» Справочник; Киев, Наукова думка, 1983. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
Спасылкі
Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе