Альберт Густаў Арыстыд Эдэльфельт (; 21 ліпеня 1854 — 18 жніўня 1905) — фінскі жывапісец, графік. Пісаў карціны на гістарычныя і бытавыя сюжэты, партрэты, пейзажы. Працаваў у манументальным жывапісе. Выкарыстаў тэхніку пастэлі і акварэлі.

Біяграфія Альберт Эдэльфельт нарадзіўся 21 ліпені 1854 года ў Порва ў Kiialan kartano. Яго бацька, Карл Эдэльфельт, быў архітэктарам.

З 1869 па 1871 займаўся ў Школе малюнка Саюза фінскіх мастакоў у Гельсінгфорсе ў Б. Ліндхольма і Б. Рэйнхольда.

З 1871 па 1873 вучыўся ў Гельсінгфорскім універсітэце, з 1872 па 1874 — у Акадэміі мастацтваў Антверпена.

У 1874 браў урокі ў Ж. Л. Жэрома ў Парыжы.

Неаднаразова падарожнічаў ў Італію і Францыю, быў у Англіі (1878), Іспаніі (1881), Швецыі, Даніі і Расіі.

Выстаўляўся з 1872.

Памёр 18 жніўня 1905 каля Порва

У горадзе Порва створаны музей мастака.

Літаратура

Спасылкі Працы Альберта Эдэльфельта ў зборы Фінскай Нацыянальнай Галерэі Біяграфія Альберта Эдэльфельта  — Virtual Finland Галерэя прац Эдэльфельта

Катэгорыя:Мастакі Фінляндыі