Артур Х’юз (, 27 студзеня 1831 — 23 снежня 1915) — англійскі ілюстратар і жывапісец, які пісаў у стылі прэрафаэлітаў.

Самыя вядомыя яго карціны — «Красавіцкае каханне» (, 1855—56, галерэя Тэйт, Лондан) і «Доўгія заручыны» ().

Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў і адкрыў для сябе прэрафаэлітаў, чытаючы часопіс «Парастак» (The Germ). У пачатку творчага шляху Х’юз знаходзіўся пад моцным уплывам Джона Эверэта Міле, і таксама, як і ён, маляваў Афелію (напрыклад, «Ophelia», 1851—53, Мастацкая галерэя Манчэстэра, Манчэстэр) і пісаў карціны, прысвечаныя творам Джона Кітса, у прыватнасці на паэму «Конадзень святой Агнесы». Пазней Артур Х’юз ілюстраваў некаторыя кнігі Джорджа Макдональда. Усяго ён пакінуў пасля сябе каля 700 карцін і эскізаў, а таксама больш за 750 ілюстрацый.

Галерэя

Карціны

1851-53 — The Death of Romeo and Juliet 1851-53 — Ophelia 1855-56 — «Красавіцкае каханне» / April Love 1856-57 — Home From the Sea 1859 — «Доўгія заручыны» / The Long Engagement каля 1860 — Mariana at the window каля 1861 — Knight of the Sun 1861-63 — La Belle Dame Sans Merci 1863-64 — Ophelia and He Will Not Come Again каля 1863 — «Лэдзі Шалот» / The Lady of Shalott 1863-65 — Beauty and the Beast 1864 — A Music Party 1864-65 — In the Grass 1865-66 — Good Night 1865-70 — Sir Galahad 1868-70 — Endymion каля 1870-74 — The Enchantress каля 1872-73 — The Lady of Shalott 1874 — The Convent Boat 1879 — The Property Room каля 1887-88 — The Heavenly Stair каля 1894 — Sir Galahad 1907-08 — The Rescue каля 1908 — Overthrowing of the Rusty Knight 1912 — Wonderland

Літаратура Roberts, L. Arthur Hughes: His Life and Works. Woodbridge: Antique Collector's Club, 1997.

Спасылкі

Сайт, прысвечаны Артуру Х’юзу Некаторыя карціны

Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэрафаэліты