То́мас Ву́лнер (, — г.) — англійскі скульптар і паэт. Адзін з членаў Брацтвы прэрафаэлітаў, блізкі сябар Альфрэда Тенісана. thumb|right|225px|Копія статуі сэра Стэмфарда Рафлса, зробленай Томасам Вулнерам. Рафлс лічыцца заснавальнікам сучаснага Сінгапура. Нарадзіўся ў Сафалку, Англія, з 1843 года выстаўляў свае працы ў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў. У 1875 абраны ў члены Каралеўскай Акадэміі.
Томас Вулнер не падзяляў любоў прэрафаэлітаў да Сярэднявечча, але цалкам згаджаўся з прынцыпам «вернасці прыродзе», які абвясціў яшчэ Джон Роскін. У сваіх працах Вулнер з самага пачатку надаваў асаблівую ўвагу мастацкай дэталі. Набыў славу дзякуючы сваім бюстам і гравюрам. На нейкі перыяд быў вымушаны эмігрыраваць у Аўстралію, але потым вярнуўся ў Вялікабрытанію, дзе заявіў пра сябе як скульптар і гандляр творамі мастацтва. Найбольш вядомыя скульптуры — «Цывілізацыя» () і «Віргілія», дзе Вулнер спрабаваў адлюстраваць напружаны стан чалавека і дынаміку чалавечага пачуцця. Віргілія() — жонка галоўнага героя ў трагедыі Уільяма Шэкспіра «Карыялан» (), Шэкспір запазычаў сюжэт рукапісу Плутарха, які распавядае пра рымскага генерала Карыялана (V стагоддзе) і яго барацьбу з мяцежнікамі.
Вулнер быў таксама паэтам, які набыў у свой час пэўную вядомасць. Яго ранняя паэма — «Мая прыгожая лэдзі» (), апублікаваная ў часопісе «Парастак» (1850) — тыповы плод прэрафаэліцкай творчасці. Пасля ён адмаўляецца ад прэрафаэлітызму ў карысць класічных формаў: «Пігмаліён» (), «Сілен» () і іншыя познія вершы.
Працуючы над статуяй Пака, Вулнер правёў параўнальнае даследаванне формы вушной ракавіны чалавека і жывёл, у выніку якога ўпершыню апісаў структуру, якая пазней атрымала назву «дарвінава бугарка».Darwin, 1871: Pp. 22-23.
Зноскі
Літаратура Darwin Ch. The descent of man and selection in relation to sex. Vol. 1. London: J. Murray, 1871.
Спасылкі Спіс прац Кароткая біяграфія
Катэгорыя:Скульптары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэрафаэліты Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта