Эдуард Канстанцінавіч Занкавец (, Лышча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хакеіст і трэнер.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў 1986 годзе за мінскае «Дынама». У 1986-88 выступаў у першай лізе чэмпіянату СССР, а ў 1988-91 ў вышэйшай лізе. Пасля распаду СССР працягваў выступ за «Дынама» (а затым у 1993-94 за «Цівалі») у МХЛ і Беларускай экстралізе. У 1994-96 выступаў у МХЛ за омскі «Авангард». У 1996-98 выступаў у 2-й бундэслізе, у 1998-99 — у 1-й. У 1999—2000 гуляў у ГЛ-лізе. У 2000-01 гуляў у адной з найнізкіх ліг Паўночнай Амерыкі. Завяршыў кар’еру ў чэмпіянаце Расіі за ніжагародскае «Тарпеда». Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).
Дасягненні 1988 — перамога ў вышэйшай лізе чэмпіянату СССР. 1993 — чэмпіён Беларусі. 1994 — чэмпіён Беларусі. 1996 — бронзавы прызёр МХЛ. 2002 — 4-е месца на Алімпійскіх гульнях.
Кар’ера трэнера У 2010—2011 гадах узначальваў нацыянальную зборную Беларусі па хакеі з шайбай.
Спасылкі Профіль на EuroHockey Профіль на сайце «Авангарда»
Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Цівалі Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Авангард Омск Катэгорыя:Ігракі ХК Сайпа Катэгорыя:Ігракі «Рокфард АйсХогс» Катэгорыя:Ігракі ХК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Ігракі ХК Тарпеда Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ХК Керамін Мінск Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакейныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Трэнеры ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Галоўныя трэнеры зборнай Беларусі па хакеі з шайбай Катэгорыя:Трэнеры ХК Авангард Омск