thumb|300px|Карпусы ўніверсітэта на беразе Дуная thumb|300px|Корпус факультэта права і палітычных навук Універсітэт Ло́ранда Э́твеша — найбуйнейшы ўніверсітэт Венгрыі.

Гісторыя У 1635 годзе ў Трнаве (сучасная Славакія) кардынал Петэр Пазмань заснаваў універсітэт з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. У 1667 годзе быў створаны юрыдычны факультэт. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнавы быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1921—1950 універсітэт насіў імя свайго заснавальніка Петэра Пазманя, а ў 1950 годзе быў названы ў гонар фізіка Лоранда Этвеша.

Склад Факультэты Па стане на пачатак 2011 года існуюць 8 факультэтаў: Факультэт права і палітычных навук Факультэт сацыяльных навук Факультэт гуманітарных навук Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт інфарматыкі Факультэт адмысловага навучання Факультэт педагогікі і псіхалогіі Факультэт педагогікі пачатковай школы

Філіялы Кафедры Вядомыя выпускнікі

Міхай Бабіч — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык Золтан Кодай — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі Андраш Золтан — венгерскі беларусіст, старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў Дзьёрдзь Літван — венгерскі гісторык, палітык і дзяржаўны дзеяч

Спасылкі

Афіцыйны сайт універсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Будапешта Катэгорыя:1635 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Будапешце