У́нцыя () — назва некалькіх адзінак вымярэння масы, а таксама двух мер аб’ёму вадкіх цел і адной адзінкі вымярэння сілы ў англійскай сістэме мер і ў рускай сістэме мер.
1 унцыя (uncia, oz) = 16 драхмам = 437,5 гранам, 28,3495231 грамам. 1 унцыя вадкая англ. (fl oz) = 28,413 мл (см³) 1 унцыя вадкая амер. (fl oz)= 29,56 мл (см³) 1 аптэчная, або тройская унцыя ў англійскай сістэме мер = 8 драхмам = 480 гранам = 31,103 476 382 679 4 грамам. 1 аптэчная, або тройская унцыя ў старой рускай сістэме мер да 1927 г. = 8 драхмаў = 29,860 г У Старажытным Рыме унцыя (uncia, мн. л. unciae) ураўноўвалася прыкладна 27,3 грамам. Слова uncia азначала «адна дванаццатая». Унцыя складала адну дванаццатую лібры (libra) і адну дванаццатую аса (as). Лібра выкарыстоўвалася ў гандлі, а ас — у манетарнай сістэме. Унцыя Марыі Тэрэзы раней выкарыстоўвалася ў Эфіопіі і ў некаторых еўрапейскіх краінах. Яна ўраўноўвалася 31,1025 грамам. У Нідэрландах, пры пераходзе на метрычную сістэму мер, унцыя (ons на галандскай мове) была перавызначаная як 100 грам.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння масы Катэгорыя:Руская сістэма мер